З-за недахопу медыкаў у цэнтральнай раённай бальніцы ў Дзятлаве аперацыі робяць асуджаныя па «справе лекараў». Іх прывозяць з вёскі Гезгалы, дзе яны адбываюць пакаранне, паведаміў KYKY.
Якія лекары сядзядзь у Гезгалах
У Гезгалах, 16 км ад Дзятлава, размяшчаецца калонія-пасялення. Там адбываюць пакаранне зняволеныя па «справе лекараў», якіх асудзілі ў 2018 годзе. Тады затрымалі больш за 37 чалавек, а ў справе было больш за 60 фігурантаў. Сярод затрыманых былі галоўныя лекары беларускіх больніц, намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, а таксама былы старшыня камітэта па ахове здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак.
Зняволеныя лекары — адзіны ратунак
«У бабулі ўжо даўно праблемы з суставамі, патрэбна аперацыя, і мы стаім у чарзе з 2020 года, але гарантый па тэрмінах ніхто не дае», — сказаў «Настоящее время. Беларусь» чытач Антон (імя зменена). — Боль у каленях з кожным днём стае мацней, там накопліваецца вадкасць, якую пастаянна трэба адпампоўваць, а таксама неабходна калосць дарагі прэпарат. У нашай вёсцы гэтага не робяць".
Паводле Антона, у Дзятлаве прапаноўвалі масажы, якія з дыягназам бабулі забаронена рабіць, — вось і ўсё лекаванне.
«Таму, калі з’явілася такая практыка з „прывозам“ лекараў з калоніі ў нашу ЦРБ, то гэта стала сапраўдным ратаваннем. Вядома, нікому не кажуць наўпрост, што мы вас запішам да лекара з турмы, але горад маленькі, і ўсе ўсё разумеюць і ведаюць. Я разумею, як пякельна гэта гучыць, але ў людзей проста не было іншага шанцу патрапіць да высокакваліфікаваных спецыялістаў на месцы».
Лекар з Гродна выратаваў дзяўчыну
«Вельмі шмат лекараў з’ехала ў Германію, Польшчу, Грузію. Засталіся сталыя альбо малапрафесійныя. Многія пацыенты ездзяць на агляды за 50 кіламетраў - у Ліду. Акуліст, стаматолагі - пенсіянеры. Напрыклад, гінеколаг з’ехала, і зараз да нас будуць у «камандзіроўкі» прыязджаць лекары з Ліды, — сказаў KYKY жыхар Дзятлава. — Флюаролага таксама няма. У бальніцы кажуць, што будуць выклікаць з суседніх гарадоў пры неабходнасці.
Цяжарных жанчын адпраўляюць нараджаць у Навагрудак альбо Слонім, а ў цяжкіх выпадках у Гродна.
Калі мясцовыя хірургі не змаглі правесці дзяўчыне жыццёва неабходную аперацыю, а везці яе ў іншы горад было небяспечна, яе выратаваў менавіта лекар з калоніі ў Гезгалах. Паводле KYKY, гэты былы галоўны хірург Гродна.
Альбо працаваць швачкай, альбо лекаваць
Зняволеныя лекары не аперуюць пад канвоем. «Гэты працэс хутчэй нагадвае добраахвотна-прымусную здзелку: лекары ў Гезгалах знаходзяцца ў калоніі-пасяленні, дзе ім прапануюць „выбар“: альбо працаваць унутры калоніі ўмоўнай швачкай, ці арганізоўваюць ім штосьці падобнае на „хатнюю хімію“. То бок іх вывозяць з калоніі і адпраўляюць працаваць на месцы па спецыяльнасці», — сказала «Настоящее время. Беларусь» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Расказваць пацыентам забаронена
Лекараў не ўладкоўваць у канкрэтную медычную ўстанову. Іх «перакідваюць» туды, дзе зараз патрабуецца, напрыклад, хірург. Акрамя гэтага, лекарам забараняюць нефармальныя стасункі з пацыентамі. Напрыклад, нельга распавядаць пра тое, што яны ў дадзены момант адбываюць пакаранне. «Але ж гэта зусім маленькія гарады і мястэчкі, таму ўсе ў курсе, хто і адкуль прыехаў».
Чытайце таксама: Амаль 500 лекараў не хапае ў бальніцах і паліклініках Гродзенскай вобласці
Новае аддзяленне адкрылі, але няма каму лекаваць
Летам 2023 года ў Дзятлаўскай ЦРБ са святкаваннем адкрылі адрамантаванае хірургічнае аддзяленне. Там можна лекаваць да 50 хірургічных, траўматалагічных і гінекалагічных хворых. Але ў новым аддзяленні працуюць толькі два хірургі. У абодвух недастаткова вопыту для правядзення больш складаных аперацый. Таму, калі трэба правесці хірургічнае ўмяшальніцтва сур’ёзнейшае, чым выдаленне апендыцыта, то трэба выклікаць брыгаду з Гродна.
Колькі медыкаў не хапае ў Дзятлаве
Паводле стану на 19 жніўня 2023 года ў Дзятлаўскай ЦРБ 59 вакансій. Сярод іх, больш за 15 лекараў-спецыялістаў, больш за сем акушэрак. Таксама не хапае санітараў, лабарантаў, правізараў, стаматолага, інструктара лекавальнай фізкультуры. Ёсць яшчэ вакансія па мабілізацыйнай падрыхтоўцы і абароне на 0,5 стаўкі з заробкам у 337 рублёў без вылічэння падаткаў.