«Кожны дзень мне на стол кладзецца зводка, у якой — не было такога дня, каб мы кагосьці не прыцягвалі <за падзеі 2020 года>. Па-ранейшаму распачынаюцца крымінальныя справы адносна экстрэмісцкай дзейнасці. Пастаянна мы затрымліваем людзей, якія не хочуць супакоіцца і спрабуюць нейкія сумятні ўносіць», — заявіў у інтэрв'ю «Гродна Плюс» кіраўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў.
Ён успомніў дыверсію ў Мачулішчах і перастрэлку з тэрарыстам у Гродне, якую называлі інсцэніроўкай.
Інтэрв'юер Сяргей Мазайла заявіў, што «рашучыя дзеянні міліцыі» дапамаглі ўтрымаць абстаноўку ў краіне і захаваць краіну. Разянкоў заўважыў, што не ўсе ўсвядомілі «маніпуляцыі» і вераць у «казкі» з гаджэтаў, якія распаўсюджваюць «спецыяльна навучаныя людзі з-за мяжы». Часам людзі пачынаюць каментаваць гэта і «разгойдваць» іншых людзей. Гэта спыняюць «актыўнай працай АУС».
У 2024 годзе пройдуць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, мясцовых Саветаў дэпутатаў і выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. У 2025 годзе — прэзідэнцкія выбары. Са слоў Сяргея Мазайлы, беларусаў спрабавалі і будуць спрабаваць «хістаць».
Беларуская міліцыя гатовая абараніць народ «ад любых замахаў» падчас выбараў, лічыць Разянкоў. «Адрэагуем вельмі жорстка і папярэджваць нікога не будзем. < … > Праводзяцца мерапрыемствы, ідзе навучанне асабістага складу, мы пастаянна знаходзімся ў працэсе вучобы. Узброеныя ўсе падраздзяленні, не толькі АУС. Сілавыя ведамствы ўзбройваюцца. Толькі кліч кінуць — пачынаючы ад народнага апалчэння і заканчваючы сілавымі ведамствамі, усе ўстануць плячом да пляча і будуць абараняць сваю радзіму».
Пры гэтым Разянкоў сказаў, што не адчувае сябе гродзенцам, але адчувае беларусам. Ён нарадзіўся ў Полацку і адразу пераехаў на 10 гадоў у Казахстан, дзе дагэтуль жыве яго бацька.
Аператыўная абстаноўка ў Гродзенскай вобласці пад кантролем. «Палачнай» сістэмы няма — працуюць не дзеля колькасці пратаколаў і выяўленых злачынстваў, а для бяспекі людзей, сцвярджае кіраўнік УУС.
Стала менш злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку і з катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Але стала больш забойстваў: летась было 17, сёлета — 21. Але для Гродзенскай вобласці гэта невялікія лічбы за сем месяцаў, лічыць Разянкоў. Таксама стала менш дарожна-транспартных здарэнняў - лічба знізілася з 4130 да 2503.
У мінулым годзе 60% злачынстваў складалі крадзяжы. Цяпер іх стала менш. Але вырасла колькасць інтэрнэт-махлярстваў. Па словах Разянкова, на гэта працуюць колл-цэнтры за мяжой, якія зарабляюць грошы, каб «працягваць гэтую вайну, якая ў суседняй краіне адбываецца».
Супрацоўнікі міліцыі і банкаўскія работнікі не будуць тэлефанаваць вам у Viber. Калі вам паведамілі, што вашы блізкія ў бядзе — спачатку патэлефануеце ім і удакладніце, ці ўсё з імі добра. Хутчэй за ўсё, вам патэлефанавалі ашуканцы. Не ўсталёўвайце праграмы, пра якія вас просяць — праз іх могуць скрасці вашы грошы.
Чытайце таксама: «У Гродне — больш мяккія метады». Чаму ў рэгіёне паказальна затрымліваюць дырэктараў і начальнікаў
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…