У Беларусі змянілі парадак праходжання вайсковых і спецыяльных збораў. Адпаведную пастанову апублікавалі на Нацыянальным прававым партале 15 жніўня. У новым дакуменце ўдвая павялічылі тэрміны праверачных збораў. Да фармавання спісаў кандыдатаў на зборы падключаецца КДБ. Пастанова набыла моц у дзень публікацыі.
Папярэдняя і новая версія дакументаў параўноўвала «Зеркало».
Павялічылі працягласць
Працягласць збораў па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей і іншых воінскіх фарміраванняў (праверачныя зборы) павялічылася з максімальных 35 дзён да 60 дзён. Катэгорыі збораў - навучальныя прыпіснога складу; па падрыхтоўцы ваеннаабавязаных па вайскова-ўліковых спецыяльнасцях; навучальныя па абслугоўванні тэхнікі недатыкальнага запасу; па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей і іншых воінскіх фарміраванняў (праверачныя зборы) — засталіся ранейшымі.
Збораў стане больш
Ваеннаабавязаных без афіцэрскіх званняў змогуць выклікаць на зборы за час запасу часцей. Раней было вызначана, колькі разоў на зборы якой працягласцю можна выклікаць ваеннаабавязаных. Цяпер у дакуменце прапісана толькі колькасць заклікаў, а працягласць збораў прыбралі.
- Ваеннаабавязаных без афіцэрскіх званняў першага разраду першай і другой катэгорыі змогуць выклікаць на зборы да пяці разоў (было — да трох і да чатырох разоў адпаведна, працягласцю да двух месяцаў кожны раз).
- Ваеннаабавязаных без афіцэрскіх званняў другога разраду змогуць выклікаць на зборы да трох разоў (было — да двух разоў, працягласцю да двух месяцаў кожны раз).
- Ваеннаабавязаных без афіцэрскіх званняў трэцяга разраду будуць, як і раней, выклікаць на зборы адзін раз (было — адзін раз, працягласцю да 35 дзён).
Дакумент больш не рэгламентуе і частотнасць і працягласць збораў для ваеннаабавязаных з афіцэрскімі званнямі. А вось колькасць вырасла.
- Афіцэраў запасу першага разраду змогуць прызываць на зборы да 10 раз (было — адзін раз на два гады працягласцю да двух месяцаў кожны раз).
- Афіцэраў запасу другога разраду змогуць прызываць на зборы да пяці разоў (было — да двух разоў працягласцю да 35 дзён кожны раз).
- Афіцэраў запасу трэцяга разраду змогуць прызываць на зборы да пяці разоў (было — адзін раз працягласцю да 35 дзён).
Будуць браць і прыдатных з абмежаваннямі
Раней на вайсковыя і спецыяльныя зборы забіралі толькі ваеннаабавязаных, прыдатных па стане здароўя да вайсковай службы. Зараз на зборы будуць накіроўваць:
- ваеннаабавязаных, прыдатных па стане здароўя да ваеннай службы,
- прыдатных да вайсковай службы з нязначнымі абмежаваннямі,
- абмежавана прыдатных да вайсковай службы ў ваенны час (з іх пісьмовай згоды).
КДБ зможа выбіраць, каго забраць
Раней кандыдатаў для прызыву на вайсковыя і спецыяльныя зборы адбіралі ваенныя камісарыяты. Туды ж запрашалі ваеннаабавязаных для ўдакладнення ўліковых звестак. Зараз адбіраць кандыдатаў змогуць і рэгіянальныя ўпраўленні Камітэта дзяржбяспекі. З’явіцца з позвай для праходжання збораў могуць запатрабаваць і ва ўпраўленне КДБ па вобласці. Раней месцам яўкі мог быць толькі ваенны камісарыят. Такім чынам, зараз за зборы будзе адказваць не толькі Міністэрства абароны, але і КДБ.
Чытайце таксама: