Мерапрыемствы да Дня горада 9 верасня пройдуць на чатырох пляцоўках. У праграме: кавер-бэнды, тэатр моды, балет. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела каля 30 дзяржзакупак і распавядае, што будзе на свяце. На яго выдаткуюць больш за 160 000 рублёў.
Дзяржзакупкі праводзіць Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый. Грошы возьмуць з гарадскога бюджэту.
Дзе пройдуць мерапрыемствы?
Плошча Леніна
На плошчы Леніна з’явіцца мабільны сцэнічны комплекс з трапам — шукаць давялося двойчы. Таксама шукаюць гукавое і светлавое абсталяванне для правядзення святочных мерапрыемстваў (16 500 рублёў). Там выступяць артыст размоўнага жанра (536,44 рублёў), тры кавер-бэнды (10 500 рублёў) і дыджэй.
Таксама выступіць тэатр «Классик» (3 600 рублёў).
Савецкая плошча
Яшчэ адзін мабільны сцэнічны комплекс з трапам, гукавым і светлавым абсталяваннем, LED-экранам будзе на Савецкай плошчы. Гэта каштуе 72 000 рублёў. Святло купілі, астатняе шукаюць нанова.
Дыджэй таксама выступіць на Савецкай плошчы — за двух артыстаў заплацяць 1 500 рублёў.
UPD 21 жніўня. Таксама на Савецкай плошчы ў 21.00 9 верасня выступіць Аляксандр Маршал, паведамляе «Гродна Плюс». Уваход вольны.
Моладзевы цэнтр
Трэцяя пляцоўка будзе ля Моладзевага цэнтра — там паставяць мабільны сцэнічны комплекс з трапам і подыумам і гукавым абсталяваннем (9 000 рублёў). Шукаць яго давялося двойчы. Танцавальнаму калектыву — хэдлайнеру — заплацяць 2 500 рублі.
Парк Жілібера
Таксама мерапрыемствы пройдуць у парку Жылібера — шукаюць гукаваое абсталяванне (2 500 рублёў) з другой спробы. Там выступяць аніматары — кавалі і рыцары (па 402 рублі). 4000 рублёў аддадуць на атракцыёны ў парку Жылібера.
У швейцарскай даліне выступіць конна-гістарычны тэатр (8 500 рублёў).
Таксама там выступяць два акторы-аніматары (па 536 рублёў).
300 рублёў заплацяць за крэслы на свята і столькі жа — за мяккія крэслы.. 1 000 рублёў заплацяць за канфеці. Таксама будзе відэа-спінэр — прылада, якая робіць сэлфі ў рэжыме Slow Motion з ахопам камеры на 360 градусаў і дазваляе адпраўляць іх на пошту (600 рублёў).
Хто яшчэ выступіць?
Яшчэ выступяць:
- артысты (660 і 3500 рублёў),
- прадстаўнікі балету, тэатра, шоу-груп (2000 рублёў),
- тэатр моды (700 рублёў),
- два театры (3 500 і 600 рублёў),
- балет (2 500 рублёў),
- фальклорная група «Жывiца» (500 рублёў),
- ансамбль «Белые росы» (4000 рублёў),
- жывыя статуі (10 500 рублёў),
- іншыя артысты (1 500 рублёў).
Таксама правядуць «Фестываль рамеснікаў».
Для стварэння эпізода «Гродно — город красоты» шукаюць рэжысёра. Таксама шукаюць пяць вядоўцаў — ім заплацяць па 402 рублёў. Яшчэ аднаму вядоўцу заплацяць 268 рублёў. Таксама шукаюць харэографа-пастаноўшчыка (536 рублёў), рэжысёра па відэа-кантэнту (1 609 рублёў), харэографа-рэпетытара (402 рублёў).
Што яшчэ рыхтуюць?
Для святочнага канцэрта «Гродно — моя 7Я» зробяць паштоўкі ручной працы (1 206 рублёў). Дызайн узгадняць. 45 штук будуць памерам 10*21 см, 15 штук — 15*21 см. Яшчэ 500 рублёў аддадуць на сцягі. 5000 рублёў заплацяць Гродзенскай абласной фімармоніі. 750 рублёў заплацяць за фанаграмы чатырох вакальных нумароў.
Для мерапрыемстваў арганізуюць трансляцыю — яна каштуе 3000 рублёў.
Чытайце таксама: