Вольга Бондарава напісала пракурору Гродзенскай вобласці Аляксандру Жукаву з просьбай закрыць сядзібу «Літоўка» ў Навагрудскім раёне. А яшчэ — ацаніць яе дзейнасць па законе і прыцягнуць «вінаватых» да адказнасці. Яна абвінаваціла ўладальнікаў сядзібы па некалькіх артыкулах, заявіла, што яны падманваюць улады і дрэнна ўплываюць на дзяцей. Дасталася і «ЛГБТ-карцінам», і партрэтам прэзідэнта «ў барвова-сінюшным танах».
Навагрудскі райвыканкам 22 траўня 2023 года выдаў дазвол уласніку аграэкасядзібы «Літоўка» на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму. Бондарава лічыць, што па факце такой дзейнасці там не вядуць. У рэкламе сядзіба пазіцыянуецца як музей з разавымі наведваннямі.
Бондарава адзначыла, што на тэрыторыі няма дамоў для размяшчэння турыстаў і не прадастаўляюцца пакоі для пражывання.
«Усё вышэйпаказанае сведчыць аб падмане ўласнікамі гэтага аб’екта дзяржаўных органаў. Уласнікі аказваюць турыстычныя паслугі, прыкрываючыся дакументамі аб вядзенні аграэкатурыстычнай дзейнасці», — напісала Бондарава.
На тэрыторыі аб’екта Бондарава ўбачыла экспанаты «асацыяльнага і парнаграфічнага характару, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці»:
Гэтыя экспанаты, на думку Бондаравай, парушаюць артыкул 19.8. КаАП «Распаўсюд твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці». А дэманстрацыя фалаімітатараў і аголеных тэл парушаюць арт.343 КК «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару».
Экскурсавод падкрэслівае, што на ўваходзе на экскурсійную пляцоўку ўстаноўлена драўляная скульптура дэмана Ліліт. «У сваёй прамове гід дае скажоную трактоўку Бібліі, кпіць і перакручваючы факты Святога Пісання, чым абражае рэлігійныя пачуцці вернікаў», — лічыць Бондарава.
Таксама няма дадзеных аб узгадненні праграмы экскурсіі з Міністэрствам спорту і турызму і праходжанні прафесійнай атэстацыі экскурсаводамі.
«Выклікае непакой той факт, што на тэрыторыю дадзенага аб’екта дапускаюцца дзеці, у тым ліку самыя маленькія, духоўна-маральнае развіццё якіх знаходзіцца пад асаблівай абаронай дзяржавы. Улічваючы, і што малых на тэрыторыю названага аб’екта дапускаюць бясплатна, а ў пакой катаванняў дык увогуле завабліваюць, складваецца ўражанне, што ўладальнікі аграсядзібы „Літоўка“ мэтанакіравана праводзяць дэструктыўную працу па разбурэнні дзіцячай і падлеткавай псіхікі, разбэшчванню непаўналетніх», — напісала актывістка.
Фэнтэзі-сядзібу Літоўка ў Навагрудскім раёне адкрыў мясцовы прадпрымальнік Сяргей Коваль. У сядзібе сумясцілі сімвалы і знакі розных культур і рэлігій. Раней за выходныя яе наведвалі да 4000 чалавек.
Сядзібу атачалі скандалы. На сходы людзей і вечарыны на аб’екце людзі скардзіліся мясцовым уладам. У 2019 годзе скончыў жыццё самагубствам Сяргей Коваль. Коваль сябраваў з «біскупам свету» Дзмітрыем Бондарам, якога затрымалі ў Літоўцы і пасля асудзілі на паўтара года калоніі за «свядомае стварэнне для іншай асобы небяспекі заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ)».
Цяпер трапіць у фэнтэзі-сядзібу можна ў складзе арганізаванай групы. Кіруе сядзібай дачка Сяргея.
Чытайце таксама: «Гэта ведае толькі ён». З’явілася відэа памяці гаспадара незвычайнай сядзібы пад Навагрудкам
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…