"Гродна Азот". Ілюстрацыйнае фота
На грамадскія абмеркаванні вынеслі праект новай пабудовы на «Гродна Азот». Прадпрыемства хоча пабудаваць станцыю ачысткі сцёкаў з выкіданнем іх у Нёман. Грамадскія абмеркаванні адбудуцца са жніўня па верасень 2023 года, паведамілі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
Устаноўкі біялагічнай ачысткі сцёкаў і абязводжвання залішніх актыўных глеяў могуць пабудаваць на тэрыторыі «Гродна Азот». Пабудова будзе складацца з насосных станцый, прыёмных рэзервуараў і іншых неабходных збудаванняў. Таксама трэба будзе правесці два падземныя калектары працягласцю каля чатырох кіламетраў. Праз іх ачышчаную ваду будуць скідаць недалёка ад Усходняга моста, вышэй па плыні Нёмана.
Ёсць альтэрнатыўны варыянт. Паводле яго могуць рэканструяваць існуючыя ачыстныя збудаванні ў раёне вёскі Беражаны. Калі выбяруць гэты варыянт, то прыйдзецца вылучыць 15,9 га зямлі.
Праграму правядзення ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА) планавалі вынесці на грамадскія абмеркаванні ў лістападзе-снежні 2022 года. Рашэнне аб будаўніцтве планавалі прыняць у студзені 2023 года. Але, відаць, праект адклалі.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…