Агенцтва па кіраванні актывамі выкупіць пазыкі Лідскай абутковай фабрыкі перад Белінвестбанкам і Банкам ВТБ. Адпаведную пастанову прынялі беларускія ўлады 9 жніўня 2023 года.
У Лідскай абутковай фабрыкі ёсць шэсць крэдытаў на суму больш за 2,4 млн рублёў. Іх бралі з 2012 па 2015 годы, а пагасіць павінны былі ў 2015, 2016, 2017 і 2018 гадах. Агенцтва па кіраванні актывамі купляе гэтыя пазыкі за 688 тыс. рублёў. Зніжка склала больш за 1,7 млн рублёў.
Агенцтва па кіраванні актывамі выпусціць рублёвыя аблігацыя з працэнтнай стаўкай. Яе памер — стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка — 9,5% гадавых, з улікам яе магчымага змянення.
На фабрыцы працуюць 254 чалавека. Ёсць сучаснае абсталяванне нямецкіх і італьянскіх вытворцаў. Агулам на фабрыцы выпускаюць больш за 100 мадэляў абутку.
У траўні 2018 года мінскі брэнд адзення LSTR зрабіў калабарацыю з вырабніком лідскіх кедаў. Тады фабрыка зрабіла бел-чырвона-белыя кеды з гербам «Калюмны». Таксама змянілі стандартную назву мадэлі «ЛМ-17» замянілі на «ВКЛМ-17». Тады першую партыю раскупілі менш, чым за суткі. Але ўжо ў жніўні 2018 года Лідская абутковая фабрыка адмовілася пастаўляць кеды для LSTR.
У жніўні 2018 года калабарацыю з Лідскай абутковай фабрыкай рабіў моладзевы брэнд вулічнага адзення Ceremony.
Чытайце таксама: Новыя мадэлі кедаў прадставілі на Лідскай абутковай фабрыцы
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…