Навіны

Каранік распавёў, калі ў Гродне адкрыюць новую школу, паліклініку і Азёрскую шашу

У 2023 годзе ў Гродзенскай вобласці павялічаць фінансаванне рэканструкцыі аб’ектаў аховы здароўя, адкрыюць школы, паліклініку, а таксама развязку каля Азёрскай шашы. Пра гэта 10 жніўня 2023 года паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

Будаўніцтва школы ў Грандзічах. Крыніца: newgrodno.by

Школы і паліклініка

Сярэднюю школу № 42 адкрыюць 1 верасня ў гродзенскім мікрараёне Грандзічы. Яе планавалі адкрыць у жніўні 2022 года, але ў траўні 2022 года паведамілі, што будаўніцтва школы скончаць 31 снежня 2022 года. У канцы снежня 2022 года старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой паабяцаў адкрыць школу ў верасні 2023 года. Прычынай затрымак будаўніцтва называлі недахоп сродкаў.

Таксама пасля рэканструкцыі плануюць адкрыць школу ў вёсцы Першаймайск у Лідскім раёне.

У мікрараёне Альшанка ў кастрычніку-лістападзе 2023 года плануюць адкрыць новую паліклініку. Будоўлю паліклінікі пачалі ў лютым 2020. Па планах на яе было адведзена 38 месяцаў. Агульны кошт паліклінікі ацэньвалі ў 28 млн рублёў, на падрадныя работы было адведзена 20,7 млн. Паліклініку абяцалі здаць у 2022 годзе. Яе не паспелі дабудаваць і перанеслі тэрміны на 2023.

Чытайце таксама: 18 першых класаў створаць у новай школе ў Грандзічах

Калі адкрыюць развязку на Азёрскай шашы

Аўтамабільную развязку на Азёрскай шашы плануюць адкрыць у кастрычніку — пачатку лістапада 2023 года. У перспектыве новая кальцавая магістраль выйдзе на жылы мікрараён Грандзічы, а адтуль — на аўтадарогу Гродна-Друскенікі міма КБМ. Усе 40 кіламетраў новай дарогі будуць цалкам асветлены. Па ёй пракладуць тралейбусныя лініі.

Чытайце таксама: Аднаўленне Фары Вітаўта — «блюзнерства», а лёс гасцініцы «Гродна» вырашаць у Кітаі. Што Уладзімір Каранік сказаў падчас прамога эфіру

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025