Юрый Караеў. Фота АНТ
Дзейсны міністр спорта Сяргей Кавальчук можа ў хуткім часе страціць пасаду. Яго месца зойме Юрый Караеў, піша «Наша Ніва» са спасылкай на крыніцы сярод чыноўнікаў у галіне спорту.
«Чакаем, што будзе новы міністр. Рыхтуемся да Караева», «Што Караеў будзе, то чулі. Ну, а што? Палкоўніка на генерала памяняем, можа сфера рване наперад», — такія паведамленні журналісты атрымалі ад чыноўнікаў сярэдняга звяна, якія ўзначальваюць арганізацыі, падпарадкаваныя Мінспорту.
Гульні СНД могуць стаць завяршэннем кар’еры міністра Сяргея Кавальчука, былога начальніка ў структуры Службы аховы Лукашэнкі, палкоўніка, мяркуюць яны.
Пасаду міністра Кавальчук займае з 2018 года. Ён цвёрда падтрымліваў рэпрэсіі і ганенні ў спорце.
Яго меркаваны заступнік, Юрый Караеў - былы кіраўнік МУС, з лістапада 2020-га — памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці. Міністрам унутраных спраў ён стаў менш за год да таго — 11 чэрвеня 2019 года. Да гэтага генерал-маёр Караеў працаваў намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі. Стаўшы памочнім прэзідэнта, ён працягнуў узначальваць Федэрацыю кікбоксінгу і тайскага боксу.
Чытайце таксама: «Празаходні», аматар веласіпедаў і «сябар» журналістаў. Чым запомніўся Мечыслаў Гой у Гродне
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…