Нягледзячы на рост курсу валют, некаторыя школьныя тавары ўмудрыліся патаннець. Тым не менш, бацькам дзяўчынкі-першакласніцы давядзецца выкласці ад 560 да 1200 руб., бацькам хлопчыка нават больш — ад 633 руб. Цікава, што ва ўпраўленні гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама раней налічылі нашмат менш.
Колькі ж каштуе сабраць у школу дзіця ў 2023 годзе? Кошты параўноўвалі на вялікім школьным кірмашы на паркоўцы гандлёвага цэнтра Old City.
Цены на школьные товары в этом году почти не выросли, некоторые даже упали. Среди причин — постановление Совета министров № 713 для торговли, ограничивающее размер торговой надбавки, расказалі прадаўцы кірмашу «Вячэрняму Гродна». Дзесьці кошт змаглі захаваць ці панізіць за кошт якасці ці змен у дызайне — напрыклад, замены матэрыялу і спрашчэнні мадэлі. Так, адзін з рукзакоў пасля такой мадыфікацыі патаннеў са 100 руб. да 65, кошт іншага — без зменаў у якасці - знізіўся са 150 да 125 руб.
У гэтым годзе каштуюць ад 40 да 150 руб. На кірмашы ў Old City некалькі кропак, выбар заплечнікаў вялікі.
Канцтавары па спісе для першакласніка абыдуцца ў 90−140 руб. Гэтая катэгорыя крыху падаражэла: сшытак на 12 лістоў - да 21 кап. (год таму было 18). Пенал каштуе ад 5 да 35 руб. Дзённікі не патрэбныя ў першым класе, а для старэйшых школьнікаў кошты — 3,9 руб. у цвёрдай вокладцы, 2,8 руб. — у мяккай.
У гэтым годзе акрамя простых спадніц на дзяўчынку можна знайсці дзелавыя шорты або спадніцу-шорты, сучасныя джэмперы. Ёсць нязменныя з савецкага часу сарафаны з фартухом — па 95 руб. Для хлопчыкаў прапануюць дзелавыя штаны са шнурком у таліі замест звыклага раствора з гузікам. Замест строгага пінжака можна купіць бомбер ад 80 руб.
Адзенне на кірмаш прывозяць з Расіі, Кіргізіі і Польшчы. Ёсць і беларускай вытворчасці - напрыклад, фірмы «Арго» (Магілёў). Па словах прадаўца, за год мадэлі падаражэлі ўсяго на 5 руб. Актуальныя цэны — ад 105 да 140 руб. Гальштук або мятлік каштуюць 12 руб., рэмень з натуральнай скуры — 15 руб. Ёсць зніжкі да 70%, напрыклад, на новыя мадэлі блузак, якія засталіся толькі аднаго памеру.
Спартыўнай формы на кірмашы няма. У крамах у Old City спартыўны касцюм каштуе ад 60 да 119 руб.на дзяўчынку і ад 55 да 119 на хлопчыка.
Абутку на кірмашы няма. У крамах туфлі для хлопчыка каштуюць ад 49 да 150 руб., Спартовы абутак — ад 35 да 120 руб. Для дзяўчынак туфлі абыдуцца ад 49 да 140 руб., спартовы абутак — ад 39 да 130 руб.
Адзенне для дзяўчынкі:
Агулам: 425−875 руб.
Адзенне для хлопчыка:
Агулам: 500−805 руб.
Школьныя прыналежнасці:
Агулам: 135−325 руб.
Такім чынам, каб адправіць у першы клас дзяўчынку, сёлета спатрэбіцца ад 560 да 1 200 руб., на хлопчыка сыдзе ад 633 да 1 130 руб.
Школьны кірмаш у Old City працуе кожны дзень з 11.00 да 19.00 да 3 верасня ўключна.
«Кошт камплекта адзення дзелавога стылю, аптымальнага набору школьна-пісьмовых і канцылярскіх прылад для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вар'іруецца ў дыяпазоне ад 126 да 580 рублёў», — запэўнівалі БелТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама ў сярэдзіне ліпеня.
Спісы мінімальнага неабходнага камплекта адзення і канцтавараў для школьнікаў па класах прадстаўлены на сайце Міністэрствы адукацыі. Яны розныя для першакласнікаў, вучняў 2−4 класаў, 5−9 і 10−11 класаў. Для першаклашак гэта:
Спіс канцтавараў для першакласнікаў амаль удвая большы, чым для школьнікаў, пачынаючы ад 5 класа, і складаецца з блізу 30 пазіцый.
На рэсурсе міністэрства таксама пералічаны фірменныя крамы беларускіх вытворцаў школьнай формы. У Гродне гэта:
Чытайце таксама: 18 першых класаў створаць у новай школе ў Грандичах
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…