Навіны

Пад Гроднам пройдуць вучэнні - «з улікам досведу ва Украіне». Магчыма, з удзелам «Вагнера»

Камандна-штабное вучэнне з 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай пачынаецца 7 жніўня. Яно пройдзе на палігоне Гожскі і на ўчастках мясцовасці ў Гродзенскай вобласці.

Падчас вучэння збіраюцца адпрацаваць пытанні кіравання падраздзяленнямі ў час вядзення баявых дзеянняў.

Пры падрыхтоўцы да яго актыўна выкарыстоўвалі досвед вайны ва Украіне, удакладнілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі. Беларускае ведамства ўсё яшчэ называе вайну ў суседняй краіне «спецыяльнай вайсковай аперацыяй».

Названы досвед уключае:

  • шырокае прымяненне беспілотных лятальных апаратаў;
  • цеснае ўзаемадзеянне танкавых і мотастралковых падраздзяленняў з падраздзяленнямі іншых родаў войскаў.

Таксама падчас навучальна-баявых дзеянняў адпрацуюць тактычную медыцыну, у тым ліку эвакуацыі ўмоўна параненых.

Баявы досвед ад «Вагнера»

Пра тое, што байцы ваеннага фаравання (прыватнай вайсковай кампаніі) «Вагнер» з Расіі будуць «перадаваць баявы досвед брыгадам, якія сканцэнтраваны ў Брэсце і Гродне», 1 жніўня казаў Лукашэнка. «Яны цалкам бясплатна (хоць і найміты, за грошы ўсюды і ваявалі, і працавалі) дапамагаюць нам, перадаюць досвед», — сцвярджаў ён.

«Вагнераўцаў» у Беларусь, згодна з афіцыйнай версіяй, запрасіў Лукашэнка пасля няўдалага мецяжу Яўгена Прыгожына ў Расіі 23 чэрвеня. Ён узгадніў гэта з Пуціным. Паводле звестак канала «Беларускі Гаюн» на 1 жніўня ў Беларусь прыбылі 14 калон ваеннага фарміравання. У Беларусі знаходзяцца каля сямі тысяч наймітаў, піша звязаны з «ПВК Вагнера» тэлеграм-канал GREY ZONE. Асноўны лагер знаходзіцца пад Асіповічамі. 20 ліпеня Мінабароны паведамляла пра сумесныя трэніроўкі падраздзяленняў сілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сілаў Беларусі і байцоў ПВК «Вагнер» на палігоне «Брэсцкі» недалёка ад польскай і ўкраінскай межаў.

Суседзі асцерагаюцца правакацый

4 жніўня стала вядома аб тым, што Літва збіраецца закрыць два пункты пропуска на мяжы з Беларуссю — для мінімізацыі пагроз. Аб знаходжанні сотні «вагнераўцаў» паблізу Гродна і Сувалкскага калідора раней паведамлялі ўкраінскія крыніцы. Для прыкрыцця яны нібыта атрымліваюць форму беларускіх памежнікаў і пад выглядам супрацоўнікаў памежкамітэта будуць суправаджаць бежанцаў у спробах перасекчы мяжу.

Польшча разглядае варыянт поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю, паведаміла CNN 4 жніўня са спасылкай на намесніка міністра замежных справаў Польшчы Паўла Яблонскага. Ён сказаў, што байцы ПВК «Вагнера» ўжо спрабавалі трапіць на польскую тэрыторыю з Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025