Майстэрня карысных праектаў - гэта анлайн-курс па сацыякультурным праектаванні. У Майстэрні навучаюць ствараць праекты ад ідэі да вынікаў. Падчас курсу ўдзельнікі маюць магчымасць дапрацаваць свае ідэі, пратэсціраваць праекты і стаць часткай супольнасці аднадумцаў.
Каму пасуе гэты курс?
Гэта курс для беларусаў і беларусак, якім цікава даведацца больш пра рэалізацыю ўласнага сацыяльнага альбо культурнага праекта і якія хочуць рэалізаваць яго ў рэальным жыцці.
Якія праекты могуць удзельнічаць ў Майстэрні?
Самыя розныя: кіно, арт, музыка, медыя, урбаністыка, плэйсмейкінг, стварэнні супольнасцей, анлайн ці афлайн праекты. Адзіная ўмова — праект павінен быць карысным для грамадства і прыцягваць увагу да актуальных праблемаў.
«Мы чакаем у Майстэрні актыўных людзей з розных абласных гарадоў Беларусі. У нас ужо было некалькі ўдзельніц з Гародні ў папярэдніх Майстэрнях і склалася вельмі добрае ўраджанне», — расказалі арганізатары курса.
Калі пройдзе Майстэрня карысных праектаў
Працягласць навучання ў Мастэрні - 3 месяцы з 31 жніўня па 23 лістапада 2023 г. Усе мерапрыемствы праходзяць анлайн, першая сустрэча адбудзецца ўжо 31 жніўня. Удзел бясплатны.
Тэрмін прымання анкет — да 20 жніўня ўключна.
Праграму, водгукі з папярэдніх набораў і форму заяўкі можна знайсці на сайце goodmasters.org.
Кантакт для пытанняў: [email protected]