Генеральная пракуратура Беларусі запатрабавала ад Дэпартамента па авіяцыі ўзмацніць кантроль за выкарыстаннем паветранай прасторы. Прычына — у Беларусі стала больш парушэнняў пры палётах на дронах і звышлёгкіх самалётах.
Паводле стану на 1 жніўня 2023 года Дэпартамент па авіяцыі зарэгістраваў 195 паведамленняў пра такія парушэнні. У 2022 годзе парушэнняў было 126.
Прычына ў няведанні і ігнараванні
Асноўныя прычыны парушэнняў - няведанне або ігнараванне ўладальнікамі лятальных апаратаў заканадаўства і патрабаванняў па выкананні палётаў.
За парушэнне можна атрымаць штраф ад 370 да 1850 рублёў паводле арт. 18.35 КаАП.
Адбылася катастрофа і загінулі людзі
«Бескантрольнае выкарыстанне вышэйпералічаных лятальных апаратаў [звышлёгкіх самалётаў і беспілотнікаў - Hrodna.life] прадстаўляе пагрозу для бяспечнага функцыявання паветранага транспарту, грамадскай бяспекі», — сказалі ў Генеральнай пракуратуры.
Паводле пракуратуры неправамерныя палёты адбываліся ў месцах масавага збору людзей, над прамысловымі і іншымі аб’ектамі. Таксама адбываліся наўмысныя палёты з пасажырамі на незарэгістраваных паветраных судах. У адным выпадку ў выніку грубага парушэння тэхнікі пілатавання адбылася катастрофа лёгкаматорнага самалёта. Экіпаж загінуў.
Чытайце таксама: