Марыя Мазуркевіч і Дар'я Бандарчук, дзяўчаты-міліцыянты з гродзенскага АМАПу. Калаж Hrodna.life
Супрацоўніцы АМАП з Гродна Марыя Мазуркевіч і Дар’я Бандарчук хочуць спагнаць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды. Пасяджэнне пройдзе ў судзе Ленінскага раёна Гродна 8 жніўня ў закрытым судовым пасяджэнні.
Адказчык па справе — Перавоз Марына Аляксандраўна. Суддзя — Іна Санюкевіч. Абставіны справы невядомыя.
Гэта як мінімум пяты працэс, у якім фігуруюць супрацоўніцы АМАП. Першай стала справа фармацэўта Марыны Палікарпавай, якую яны збілі ў жніўні 2020 года падчас пратэстаў.
«Яны пачалі ўдваіх мяне мяцеліць, куды трапляла. Твар мне разбілі. У мяне былі акуляры, была рана. Потым я старалася твар прыкрыць, таму што я працую ў аптэцы. Як я пайду на працу з пабітым тварам? Я ж не думала, што мяне на трое сутак пасадзяць», — распавяла Палікарпава.
Яе асудзілі на два гады «хатняй хіміі» і амаль 5 000 рублёў кампенсацыі.
Таксама яны накіроўвалі грамадзянскі пазоў да Паўла Хакала. Амапаўкі заявілі па 1000 рублёў кампенсацыі пенсіянерцы з Ваўкавыска галіне Міхальчук, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Праз іх 58-гадовую Юлію Каваленку асудзілі на два гады «хатняй хіміі» — за каментар «С*чкі». Каваленка кампенсавала шкоду да суда.
Hrodna.life падчас пратэстаў знайшоў інфармацыю пра Мазуркевіч і Бандарчук.
«Добрая дачка, клапатлівая мама, кахаючая жонка, захавальніца хатняга ачага і утульнасці, супрацоўніца сілавога падраздзялення, аспірантка, лёгкаатлетка, аўталэдзі. Марыя Мазуркевіч — яскравы прыклад таго, як пры велізарным жаданні можна знайсці час на ўсё!» — прадставілі АМАПаўку.
«Я ўсё жыццё ведала, што АМАП — гэта маё ўсё. Адразу пасля школы, яшчэ не падаючы дакументы, я прыйшла ў атрад і сказала, што хачу тут служыць. Мне, вядома, адразу адмовілі, бо я была непаўнагадовая. Пасля таго, як я падала дакументы і мяне залічылі ў Акадэмію [МУС], у снежні 2012 года мне патэлефанавалі з кадраў атрада і прапанавалі прыйсці, будуць разглядаць маю кандыдатуру, — распавяла Бандарчук.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…