У Гродне пабудуюць новы мікрараён і назавуць яго «Залаты». Ён з’явіцца ў раёне вуліц Вясенняй і Каліноўскага. Ідэю раёна прэзентавалі некалькі гадоў таму, але тады ён называўся «Вясенні».
Забудова раёна будзе рознаўзроўневай — ад 4 да 14 паверхаў. У цэнтры раёна плануюцца тры высоткі на 19 паверхаў кожны. Яны нібыта «сфарміруюць горадабудаўнічы сілуэт, увязаны з існуючай шматпавярховай жылой забудовай і гістарычным абліччам цэнтра горада», піша пра новы раён ТРК «Гродна». Як 19-павярхоўкі будуць увязаны з 2−3-павярховым гістарычным цэнтрам — не тлумачыцца. Ад новага раёна да Каложскай царквы — усяго каля 1 км.
У «Залатым» рэалізуюць канцэпцыю «двор без машын»: паркоўкі для аўто будуць размешчаны па перыметры, а не ў дварах дамоў. Таксама пабудуюць кампактныя дзіцячы садок і школу.
Усяго ў новым раёне будзе 2475 кватэр. Для будаўніцтва «Залатога» знясуць 79 прыватных дамоў.
Чытайце падрабязней: Якім будзе новы мікрараён на 6000 жыхароў