Агароджа на польска-беларускай мяжы. Фота: PAP/Artur Reszko
Вагнераўцы прыбылі ў Гродна, якое знаходзіцца недалёка ад Сувалкскага калідора, каб арганізоўваць правакацыі з удзелам мігрантаў на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой, паведаміў украінскі «Центр національного спротиву», створаны Сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Украіны.
Асноўная частка прыбылых да мяжы наёмнікаў мае вопыт кантрабанды і перавозкі мігрантаў, паведамляе ўкраінскі рэсурс. Для прыкрыцця яны нібыта атрымліваюць форму беларускіх памежнікаў і пад выглядам супрацоўнікаў памежнага камітэта будуць суправаджаць бежанцаў у іх спробах перасекчы мяжу.
— Мы павінны рыхтавацца да таго, што вагнераўцы будуць выкарыстаныя супраць Польшчы, — сказаў у інтэрв'ю PAP Станіслаў Жарын, Урадавы ўпаўнаважаны па бяспецы інфармацыйнай прасторы Польшчы падкрэсьліў, што групоўка расійскіх наймітаў, удзельнікі якой цяпер знаходзяцца ў Беларусі, удзельнічае ў падрыхтоўцы войскаў Аляксандра Лукашэнкі.
Ён адзначыў, што вагнераўцы могуць хутка выйсці з-пад кантролю Лукашэнкі і стаць праблемай для самой Беларусі. «Гэта злачынцы, ваенныя злачынцы, якія ствараюць праблемы, дзе б яны ні знаходзіліся», — цытуе Жарына Radio Zet.
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце, гаворачы ў інтэрв'ю Ziniu radijas «пра ўсю памежную сітуацыю» ў цэлым, адзначыла, што Літва рыхтавала і рыхтуе «адпаведныя праекты пастаноў, калі сітуацыя неяк зменіцца», паведаміў «Позірк». Літоўскі бок не выключае, што плынь мігрантаў, якая зараз штурмуе мяжу з Польшчай, можа быць перанакіраваная ў бок Літвы. Літоўскія ўлады сочаць за перамяшчэннем на тэрыторыі Беларусі наймітаў ПВК «Вагнер». У выпадку неабходнасці Літва можа цалкам закрыць мяжу з Беларуссю і Расіяй у любы момант, сказала Агнэ Білатайце.
Гэта ўчастак уздоўж польска-літоўскай мяжы, размешчаны паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю. Атрымаў такую назву, бо ў цэнтры гэтай тэрыторыі знаходзіцца польскі горад Сувалкі. Гіпатэтычна Сувалкскі калідор можа забяспечыць Расіі самы кароткі сухапутны шлях у Калінінград праз тэрыторыю Еўрасаюза. Адлегласць паміж Расіяй і Беларуссю на гэтым участку складае каля 100 км уздоўж лініі мяжы і каля 70 км — па прамой.
З боку Беларусі бліжэйшы да Сувалкскага калідора буйны населены пункт — Гродна. Адлегласць ад нашага горада да крайняй паўднёва-ўсходняй кропкі калідора — 35 км.
Сувалкскі калідор лічыцца адной з галоўных мэтаў Расіі ў выпадку магчымага нападу на краіны Балтыі. Кантроль над гэтай тэрыторыяй дазволіць наладзіць наземнае спалучэнне з Калінінградскай вобласцю і не дапусціць яе блакавання. Расія, захапіўшы гэты ўчастак, зможа адрэзаць Літву, Латвію і Эстонію ад астатніх краін NATO.
28 чэрвеня 2023 у Беларусь заехала 13-я калона наймітаў ПВК «Вагнер»: у ёй было не менш за 80 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, паведаміў «Беларускі Гаюн». Лагер расійскіх наймітаў знаходзіцца ў вёсцы Цэль пад Асіповічамі. Агулам у Беларусі паводле розных ацэнак можа знаходзіцца ад 5 да 8 тысяч вагнераўцаў.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…