На гродзенскім прадпрыемстве “Малочны свет” выпусцілі безлактознае марожанае. Распрацавалі яго сумесна з Інстытутам мяса-малочнай прамысловасці (прадпрыемства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), паведамілі ў Instagram прадпрыемства.

“Ласунак прыйдзецца на смаку ў першую чаргу тым, хто не пераносіць лактозу, бо шматлікія дэсерты робяцца менавіта на малочнай аснове”, – напісалі на стронцы “Малочнага свету”.
У крамах набыць такое марожанае можна ў двух варыянтах: ваніль і какава. Паводле “Малочнага свету”, гэты прадукт паводле смаку не адрозніць ад звычайных папулярных пазіцый.
Якія яшчэ навінкі выпусціў “Малочны свет”
У чэрвені 2023 года “Малочны свет” выпусціў нізкалактозны ёгурт з паніжаным утрыманнем цукру – Active life. Ёгурт насычаны бялком і кальцыем. Ён падыйдзе для тых, хто хоча кантраляваць сваю вагу і сочыць за ўзроўнем цукру ў крыві.
Ёгурт выпусцілі ў шырокім асартыменце смакаў: ад фруктовых араматаў да больш насычаных, напісалі на сайце прадпрыемства.
Ужо больш за паўгады робяць марожанае без цукру
Са студзеня 2023 года ў Беларусі робяць марожанае без цукру. Вытворчасцю такога віда марожанава займаецца “Малочны свет”, а таксама “Мінскі хладакамбінат №2”. Адрозніць такое марожанае ад іншага можна праз надпіс “сарбит” на пакунку.
Чытайце таксама: 90% прадукцыі Дзятлаўскага філіяла «Малочнага міру» ідзе ў Расію. Перакласці этыкетку для беларусаў – складана


