Палітвязняў Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч 26 ліпеня асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі. Мажэйка будзе адбываць іх у калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юргілевіч — агульнага, паведамляе «Гродна Плюс». Столькі ж запатрабаваў для іх дзяржабвінаваўца. Прысуд вынес суддзя Максім Філатаў у Гродзенскім абласным судзе.
Пра што палітвязні казалі ў апошнім слове, пакуль невядома.
Павел Мажэйка — культурны менэджар і журналіст, Юлія Юргілевіч — пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка. Іх абвінавачвалі па ч. 2 арт. 361−4 КК за іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове.
Паводле версіі следства, Юлія 23 лютага 2022 года нібыта паведаміла ў тэлефоннай размове Паўлу пра сваё звальненне з адвакатуры, а 30 сакавіка 2022 года — пра прысуд Алесю Пушкіну. Павел жа нібыта размясціў інфармацыю на «Белсат», які на той момант быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Палітвязні не прызналі віну.
Чытайце таксама:
- Стала вядома, у чым абвінавачваюць Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч
- Прызначылі паседжанне па справе Паўла Мажэйкі. Яго будзе судзіць суддзя, якому ў заплечнік падклалі экскрыменты
- У Гродне пачнуць судзіць затрыманую адвакатку Юлію Юргілевіч
- Мажэйка і Юргілевіч не прызналі віну. Суд гадзіну глядзеў любімы серыял маці фігуранткі
- Для Паўла Мажэйкі і Юліі Юргілевіч запатрабавалі па шэсць гадоў пазбаўлення волі