Жылы дом па вул. Купальскай, 12 прадаюць у Гродне. У уладальніцы яго канфіскаваў за даўгі орган прымусовага выканання. Дом каштуе амаль $ 25 000.
Агульная плошча дома — 91,9 кв. м. Ёсць цокальны паверх, прыбудова, веранда, мансарда, сенцы. Адна сцяна — агульная з суседнім домам. На ўчастку ў 0,0432 га ёсць хлеў, прыбіральня і гараж.
Дом знаходзіцца ў прыватным сектары паміж вуліцай Савецкіх памежнікаў і Гагарына. Побач з домам — адміністрацыя Кастрычніцкага раёна, банк, крамы, кафэ, дзіцячыя сады, школа.
Дом прадаецца з правам пажыццёвага спадчыннага валодання. Яго прадае «Белюрзабеспячэнне». Пачатковы кошт — 74 700 рублёў. Таргі пачнецца 10 жніўня 2023 года. Зарэгістравацца на яго можна да 9 жніўня.
Чытайце таксама: У 2023 годзе ўлады Гродна выставяць на продаж 45 пакінутых аб’ектаў. Якія дамы і памяшканні можна будзе купіць?