Навіны

Палац у Свяцку пачаў прымаць гасцей: з крафтавым півам, расійскай музыкай і платным уваходам

Палацава-паркавы комплекс «Вялікі Свяцк Валовічаў», што па дарозе з Гродна на Аўгустоўскі канал, пачаў прымаць гасцей. Ён адкрыты ў пятніцу, суботу і нядзелю. З панядзелка па чацвер патрапіць можна толькі па папярэднім запыце, паведамілі на старонцы палаца ў Instagram.

Палац у Свяцку. Крыніца: instagram.com/sviatskipalac

Як працуе палац у Свяцку

Уваход на тэрыторыю комплекса платны:

  • дарослыя — пяць рублёў,
  • дзеці ад 7 да 14 гадоў - два рублі.

Комплекс, у тым ліку рэстаран «Свяцкі бровар», працуе:

  • з пятніцы па нядзелю — з 12:00 да 22:00,
  • з панядзелка па чацвер — па папярэднім запыце па тэлефоне +375 292 841 023 (званіць з 9:00 да 17:00).

Што можна пакаштаваць у бровары

У рэстаране беларускай кухні «Свяцкі бровар» можна паесці (у меню ёсць закускі, салаты і гарачыя стравы), выпіць кавы ці гарбаты, а таксама пакаштаваць чатыры гатункі крафтавага піва «Свяцкае» мясцовай вытворчасці.

Гатункі піва маюць назвы, звязаныя з гісторыяй Свяцка і ваколіц:

  • светлае назвалі «Валовіцкім» — у гонар роду Валовічаў,
  • паўцёмнае — «Маэстра Джузэпэ» — у гонар архітэктара Джузэпэ Сака, які стварыў праект палаца,
  • пшанічнае — «Тэалінскае» — у гонар колішняга мястэчка Тэалін (сёння ў межах Сапоцкіна), закладзенага Антоніем і Тэафіліяй Валовічамі.

Фота часткі меню размясціла ў сторыз свайго Instagram адна з гродзенскіх блогерак.

Піўное меню ў «Свяцкім бровары». Фота: Instagram

«Усё ок, акрамя музыкі»

Паводле блогеркі, у бровары грала музыка ад выканаўцаў кшталту Хабіба, Джыгана, Zivert і падобных. «Усё было ок, акрамя музыкі. Чаму б у такім аўтэнтычным месцы не ўключыць нешта больш нейтральнае?» — напісала наведніца комплекса.

Пры гэтым наведваннем Свяцка яна засталася задаволеная. Асабліва тым, што пакуль там няма натоўпаў турыстаў і можна спакойна пашпацыраваць.

Глядзіце таксама: Як аднаўлялі палац у Свяцку ў міжваенны час

Палац адкрылі не адразу

Палацава-паркавы комплекс у Свяцку афіцыйна адкрылі пасля рэканструкцыі ў траўні 2023 года. Але наведвальнікаў туды не пускалі. Прычына — не вырашаныя пытанні з арганізацыяй харчавання і пошукам персанала.

Палац у Свяцку. Фота: Леанід Шчаглоў, БелТА

Зараз у палац таксама яшчэ не пускаюць — толькі на тэрыторыю і ў рэстаран. Капліца, што знаходзіцца на тэрыторыі палацава-паркавага ансамблю, таксама на рэстаўрацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025