Ксёндз Андрэй Зноска. Крыніца: catholic.by
У Лідзе затрымалі ксяндза Андрэя Зноску. Гэта адбылося 19 ліпеня 2023 года, паведаміў Telegram-канал «Хрысціянская візія». Прычына затрымання і месца знаходжання святара невядомыя.
Андрэй Зноска — пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў лідскім мікрараёне «Маладзёжны». Акрамя гэтага, ён кансультант Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і эксперт у кананічным праве. У парафіі Божай Міласэрнасці Зноска служыць з 2012 года.
Ксяндза Юрыя Жагарына з Навагрудка 17 ліпеня аштрафавалі ў судзе Навагрудскага раёна паводле ч. 2. арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).
Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…