Навіны

У самым цэнтры Гродна знайшлі новае месца пад офісы — прададуць забытыя гаражы

На продаж выставілі два гаража за былым будынкам адміністрацыі Ленінскага раёна. Яны размяшчаюцца ў дварах за вуліцай Савецкай — па адрасе Найдуса, 2А і 2Б. Горад хоча бачыць там аб’ект адміністрацыйна-дзелавога прызначэння — магчыма, пабудуюць новы офіснік.

Аднапавярховыя цагляныя гаражы пабудаваныя ў 2004 годзе. Іх плошча — 58,6 і 94,6 кв. м, у абодвух ёсць аглядальныя яміны. У адным з іх частка плошчы здаецца ў арэнду, у другім — аддадзена ў бязвыплатнае карыстанне да моманту продажу.

Пакупнік павінен будзе правесці капітальны рамонт, мадэрнізацыю або рэканструкцыю нерухомасці і ўвесці пабудовы ў эксплуатацыю не пазней за тры гады з дня заключэння дагавора куплі-продажу. У Беларусі пад рэканструкцыяй часам маецца на ўвазе поўны дэмантаж старога і будаўніцтва новага аб’екта.

Пачатковы кошт нерухомасці і права арэнды зямельных участкаў пад ёй — 78 227 рублёў ($ 25,8 тыс.). Участкі плошчай 0,0097 га і 0,0153 га можна арандаваць на 50 гадоў. Тэрыторыя абгароджаная. Зямля ўваходзіць у водаахоўную зону і ў зону аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Аўкцыён прызначаны на 25 жніўня.

Адміністрацыя Ленінскага раёна Гродна пераехала з будынка на Савецкай у 2022 годзе. На новым месцы — Лермантава, 2 — яна заняла тры паверхі. Былы будынак адміністрацыі вырашылі перадаць бізнэсу.

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025