Фота ілюстрацыйнае: БелТА
На «Гродна Азот» будуць будаваць новы цэх, а таксама рэканструююць два агрэгаты па выпуску аміяка ў цэхах аміяк-3 і аміяк-4. Гэта заклалі ў праграму развіцця і тэхнічнай мадэрнізацыі прадпрыемства з 2021 па 2025 гады, паведамілі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
У новым цэху плануюць вырабляць да 1,5 тоны карбаміду ў суткі. Карбамід патрэбен для далейшай прадукцыі вадкага азотнага ўгнаення.
Паводле справаздачы аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе, новы цэх дазволіць стварыць 69 новых працоўных месцаў і даць дадатковы прыбытак «Азоту». Запусціць новы цэх планавалі ў 2025 годзе.
Згодна з планам, канчатковае рашэнне аб будаўніцтве цэха прымуць у верасні-кастрычніку 2023 года.
Чытайце таксама:
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…