Вясной 2023 года ў Гродне пасадзілі больш за 4,4 тыс. дрэваў, больш за 5,5 тыс. кустарнікаў, каля 300 тыс. кветак, паведаміла «Гродзенская праўда» са спасылкай на аддзел тэхнагляда за будаўніцтвам, рамонтам і ўтрыманнем аб’ектаў добраўпарадкавання Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У Каложскім парку пасадзілі новыя кусты бэзу, а на вуліцы Курчатава пасадзілі алею «Міру і стварэння». Больш за ўсё дрэваў пасадзілі на Скідзельскай шашы, вуліцах Белуша, Кабяка, Крамко, Стралковай і Паўднёвай.
Сярод новых дрэваў бярозы, рабіны, а таксама хвойнікі. Сярод аднагодавых кветак бягоніі, аксаміткі, сальвія і львіны зеў.
У высадцы раслінаў удзельнічалі гродзенскія прадпрыемствы, а таксама ўстановы аховы здароўя і адукацыі. Працы па азеляненні запланавалі да канца лістапатада. З кастрычніка па лістапад 2023 года ў Гродне запланавлі пасадку кустарнікаў і шматгадовых кветак.
У 2022 годзе зялёныя зоны Гродна былі не добраўпарадкаваныя і не пасавалі для прагулак гараджан, лічылі горадабудаўнікі. 85% такіх зонаў горада — лясы, толькі 37% азелянённых тэрыторый добраўпарадкаваныя. У Гродне на чалавека прыходзіцца амаль у 10 разоў менш за норму азелянённых тэрыторый раённага значэння і ў 2,3 разы — агульнагарадскіх зялёных тэрыторый.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…