Гродзенскі фатограф Сяргей Людкевіч прадаў сваю фотастудыю Prastora. Яна размяшчаецца у Доме Быта на вуліцы Замкавая, 3. Новы ўладальнік фотастудыі - фатографка Таццяна Раманкова, паведаміў Людкевіч на сваёй старонцы ў Instagram.
«Так, я прадаў сваё дзецішча, сваю любімую фотастудыю Prastora, у якую ўкладаў усе сілы апошнія два гады. Але жыццё і абставіны прымушаюць рухацца далей і ўсё змяняць, — напісаў у Instagram фатограф Сяргей Людкевіч. — А я пайду далей па жыцці і буду працягваць развівацца і радаваць вас крутымі фотаздымкамі і відэа.
Фотастудыю Prastora Сяргей Людкевіч адкрыў у кастрычніку 2021 года. Там рабілі фотасэсіі, вясельныя фота, фота цяжарных, навагоднія фотасэсіі. Плошча памяшкання больш за 100 кв.м. Там ёсць грымёрная і зона чакання.
Новая ўладальніца студыі Таццяна Раманкова таксама робіць сямейныя фотасэсіі і фатаграфуе цяжарных жанчын. «Яна працягне маю справу і паверце, там будзе шмат класнага. Таму: Таню не крыўдзіць!!», — напісаў Людкевіч.
Сяргей Людкевіч здымае 10 гадоў. Пераважна займаецца рэпартажнай, партрэтнай і камерцыйнай здымкай. Цікавіцца арт-фатаграфіяй. Супрацоўнічаў з брэндамі Renualt Ukraine, Jeep Ukraine, WWF Ukraine, Ukrlandfarming, часопісамі «Вокруг Света» і «Власть Денег». Удзельнічаў у фотавыставах у Беларусі, Ізраілі, Расіі.
9 жніўня 2020 года яго затрымалі, калі ён здымаў вулічнае мерапрыемства. Тады яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве і прысудзілі 15 базавых велічынь.
13 ліпеня 2023 года Людкевіч паведаміў, што новы этап жыцця ён назаве «Еўропа» і пачне яго ў бельгійскім Брусэлі.
Чытайце таксама: «Поўная свабода творчасці». У Гродне адкрылася новая фотастудыя-«канструктар» з жывой фотазонай
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…