У Гродне адкрылася новая рэстарацыя “Наше дело”. Яна размяшчаецца ў дворыку на вуліцы Вялікая Траецкая, 37. Адкрыццё адбылося 13 ліпеня 2023 года, паведамілі на старонцы ўстановы ў Instagram.

Хто адкрыў рэстарацыю
Рэстарацыю “Наше дело” адкрылі стваральнікі ўстановаў PUNK ROLL і “Лаўка шэфа” – Сяргей Махаўцоў і калегі. Новае месца спецыялізуецца на італьянскай кухні, а назва “Наше дело” па-сіцылійску – Cosa Nostra.
“Для нас “Наше дело” – гэта літаральна тое, чым мы займаемся, тое, чым мы жывем і тое, што ў нас атрымваецца лепш за ўсё”, – напісалі на старонцы ўстановы ў Instagram.
Да 16 ліпеня рэстарацыя будзе працаваць ў тэставым рэжыме.
Што і калі можна пакаштаваць у “Наше дело”
У рэстарацыі прапануюць пасту і італьянскае віно. Акрамя гэтага, там ёсць закускі, дэсерты і супы.
Паста з ласосем каштуе 28 рублёў, з ялавічынай і грыбамі – 27, з крэветкамі – 33. Суп гаспача можна з’есці за 12 рублёў, а карпача за 25.
Час працы:
- панядзелак – чацвер: з 10:00 да 00:00
- пятніца – субота: з 10:00 да 01:00
- нядзеля: з 10:00 да 00:00
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрыюць рэстаран у фларэнтыйскім стылі





