Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч. Фота: БелТА
Па шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму запытаў дзяржабвінаваўца для палітвязняў Паўла Мажэйкі і пазбаўленай ліцэнзіі адвакаткі Юліі Юргілевіч. Апошняе слова ім дадуць 20 ліпеня. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Ірына Чарняўка.
Культурны менеджар Павел Мажэйка і пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Юлія Юргілевіч абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 361−4 КК за іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове.
У справе два эпізоды — ад 23 лютага і ад 30 сакавіка 2022 года. Юлія нібыта паведаміла ў тэлефоннай размове Паўлу пра сваё звальненне з адвакатуры і прысуд Алесю Пушкіну. А Павел яе нібыта размясціў на «Белсаце», які ўжо быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.
Палітвязні не прызналі віну. Юлія паведаміла, што яе трымаюць у «скоцкіх умовах» і не далі азнаёміцца са справай. На першае пасяджэнне яе прывялі ў робе з надпісам «Карцар 2» на спіне.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…