У Ваўкавыску ў сваім доме затрымалі мясцовага жыхара. Ён затрыманы за каментары ў Telegram. У тым ліку — за абразу расійскіх вайскоўцаў, якія «служаць ва Украіне».
Таксама мужчыну папярэдне паставілі ў віну абразу кіраўніка аблвыканкама і Гродзенскага ваенкама. Мабыць, гаворка ідзе пра старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і ваеннага камісара, палкоўніка Аляксандра Лабанава.
Затрыманы — Віктар Баркет, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Чытайце таксама: Да 3000 рублёў спаганяюць з асуджаных за абразу ў Гродне. Колькі людзей ўжо асудзілі?