У Гродне прадаюць двухпакаёвую хрушчоўку ў цэнтры горада па вул. Леніна, 6. У ёй зрабілі ўзаконеную перапланіроўку — з’явілася гардэробная. Дом размешчаны побач з гуманітарным каледжам і аўтавакзалам.
Кватэра размешчана на другім паверсе чатырохпавярховага дома. Балкон выходзіць на вул. Леніна. Кватэра ўкамплектавана посудамыйкай, пральнай машынай, мікрахвалёўкай. Ёсць электрычны чайнік, выцяжка, мэбля, побытавая тэхніка.
Замест газавай калонкі - электрычны бойлер на 50л Арыстон.
Ёсць гардэробная і балкон. Санвузел — сумешчаны.
У кватэры два пакоі. Адзін з іх сумешчаны з кухняй. Пры рамонце выкарыстоўвалі прыемныя халодныя колеры — блакітны, фіялетавы, белы, шэры. Ёсць яркія акцэнты ў выглядзе чырвоных і сініх падушак і дзвярэй сіняга колеру. У спальні колеру больш цёплыя і стрыманыя.
У кватэры застаецца ўсё — ад бытавой тэхнікі да штор, коўдраў і ваз. Яна ўкамплектоўвана для пасуткавай арэнды — яе можна адразу здаваць. Апартаменты карыстаюцца попытам у гасцей, сцвярджаюць уладальнікі. Але можна яе купіць і для пражывання.
Кошт — $ 56 500.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць еўрадвушку з панарамнымі вокнамі (від на шматпавярхоўку і поле)