У Гродне запусцяць новую барную гульню-віктарыну – “Матрошка Квіз”. У ёй будуць пытанні на логіку, эрудыцыю, веданне кіно, гульняў і музыкі. Арганізатары абяцаюць “не ўзрываць мозг складанымі пытаннямі”, паведамілі на старонцы квіза ў “ВКонтакте”. 

У Гродне запускаюць новы квіз “Матрошка”. Абяцаюць лайтовую гульню
“Матрошка квіз”. Крыніца: Старонка квіза ў “ВКонтакте”

Паводле арганізатараў, гульні будуць праходзіць у рэжыме “лайт”. Там будуць разнастайныя гульнявыя туры і інтэлектуальныя баталіі. Арганізатар новага квіза – Андрэй Карач, які ў верасні 2019 года запусціў у Гродне інтэлектуальную гульню VSпомнить VSё. У розныя гады гэты квіз праходзіў таксама ў Шчучыне і Скідзелі. З 2023 года VSпомнить VSё пачалі праводзіць у Польшчы і Расіі.

Калі адбудзецца першая гульня “Матрошка”, пакуль невядома. 

Якія квізы былі ў Гродне раней

Па стане на 2023 год у Гродне праводзяць “Мазгабойню”, “Vsпомніць VSе”, “SuperQuiz”, “Оскар”, “ХопХей”, “Смузи”. Час ад часу праводзяць тэматычныя квізы, напрыклад, музычныя.