Навіны

У Гродне хочуць пабудаваць яшчэ адзін GREEN. Калі і дзе ён адкрыецца?

Участак на скрыжаванні вуліц Ліможа і Курчатава на Дзевятоўцы прадалі з аўкцыёну 11 ліпеня. Там хочуць пабудаваць гіпермаркет Green. Па планах, ён можа адкрыцца ў 2026 годзе. Гэта ўжо другая спроба яго тамака пабудаваць.

Участак плошчай 0,9 га паміж вуліцамі Курчатава, Ліможа і крамай «Еўраопт» у выніку прадалі за 200,3 тыс. рублёў ($ 65,7 тыс.), піша «Вечерний Гродно». Пачатковая цана была 178,4 тыс. рублёў. Уладальнікам участку стаў дырэктар менскай фірмы Юры. Ён плануе пабудаваць там буйную прадуктовую краму. Гэта будзе першы аб’ект гэтай фірмы ў Гродне. Хутчэй за ўсё, там з’явіцца гіпермаркет Green. Па ўмовах аўкцыёну, будынак не павінна быць вышэйшым за 12 метраў.

Будаўніцтва плануюць завяршыць да 2026 года. Пакуль у Гродне працуе адзіны Green. Ён адкрыўся ў Гродне ў лютым 2020 года ў ГЦ Triniti.

Участак на Курчатава, дзе збіраюцца пабудаваць гіпермаркет. Скрыншот карты Hrodna.life

Участак прадавалі паўторна

Упершыню ўчастак выставілі на аўкцыён у 2017 годзе. Купілі яго толькі летам 2019. Пачатковы кошт быў 660 тыс. рублёў, але падчас таргоў ён вырас да 1,3 млн рублёў.

Пакупнік з Мінска планаваў пабудаваць там гандлёвы цэнтр. Тады на гэтым участку таксама збіраліся будаваць гіпермаркет Green. Але інвестар не выканаў умовы аўкцыёну, і ў яго забралі ўчастак.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025