16 ліпеня ў Гродне збіраюцца святкаваць Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Запланаваны велапрабег на 1000 удзельнікаў, кірмаш на Савецкай і канцэрт. Мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне вызвалення горада, пачнуцца яшчэ 14 ліпеня.

14 ліпеня
Ул. Рэйманта, 12 (цэнтр рамёстваў “Спадчына”)
11:00 – адкрыццё мемарыяльнай дошкі Леаніду Кляцкову, кіраўніку Гродзенскага абкама Кампартыі Беларусі з 1972 па 1989 год. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер двух ордэнаў Леніна. На вуліцы Рэйманта ён жыў доўгі час.
15 ліпеня
Савецкая, 9 (Моладзевы цэнтр «Гродна)
16:00-17:30 – канцэртная праграма ветэранскіх калектываў Ленінскага раёна Гродна.
Тэльмана, 4 (культурны цэнтр “Фестывальны”)
17:30-18:30 – канцэрт на балконе ад аматарскіх калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
16 ліпеня
Парк Жылібера
9.30 – каля вечнага агню пройдзе мітынг і цырымонія ўскладання кветак і вянкоў.
Плошча Леніна
10.30 – старт велапробегу «Помнім мінулае — ствараем будучыню». Маршрут калоны: вуліца Дзяржынскага — Брыкеля — Магістральная — праспект Касманаўтаў. Фінішуе прабег на Кургане Славы.
У велапрабегу паўдзельнічаюць гарадскія ўлады, кіраўніцтва Гродзенскай вобласці і прафсаюзы. На ўдзел падалі ўжо каля 600 заявак. Усяго разлічваюць на ўдзел 1000 чалавек, расказаў старшыня Гродзенскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Ярашэвіч. Заяўкі на ўдзел у велапрабегу прымаюць таксама прафсаюзныя камітэты. Кожнаму ўдзельніку абяцаюць сімвалічны прыз.
Савецкая плошча
10.00-20.00 – будзе працаваць выстава-кірмаш гродзенскіх рамеснікаў ад аматарскага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”.
Савецкая, 9 (Моладзевы цэнтр «Гродна)
13.00-20.00 – святочны канцэрт з удзелам ветэранскіх і моладзевых калектываў Гродна.
Сацыялістычная, 4 (дворык к/т «Чырвоная зорка»)
22:30 – кінапаказ пад адкрытым небам «Вызваленне горада Гродна».
Набярэжная Юбілейнага возера
22:30 – кінапаказ пад адкрытым небам «Вызваленне горада Гродна».
Чытайце таксама: Генпрокуратура Беларуси нашла 1352 нацистских преступника. Только один из них не немец



