Навіны

У Гродне асудзілі ўладальніка этнакрамы «Цудоўня»

Заснавальніка этнамагазіну «Цудоўня» Андрэя Несцяровіча асудзілі на мінулым тыдні ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Яму вынеслі прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі. Паводле інфармацыі Hrodna.life, яго асудзілі на год «хатняй хіміі» альбо на пакаранне з адтэрміноўкай выканання.

Калі асуджаны, у дачыненні да якога выкананне пакарання адтэрмінавана, не выконвае ўскладзеныя на яго судом абавязкі альбо неаднаразова парушыў грамадскі парадак, альбо здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, суд можа адмяніць адтэрміноўку выканання пакарання і накіраваць асуджанага для адбыцця пакарання, прызначанага прысудам.

Мужчыну судзілі паводле арт. 295 ч.2 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Абставіны справы невядомыя.

Андрэя Несцяровіча затрымалі 14 красавіка і арыштавалі на 10 сутак паводле арт.19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». Пазней яго чакаў арышт на трое сутак па крымінальным артыкуле — па якім, не ўдакладнялі. Потым ён выйшаў на волю.

Гродзенскі этнамагазін «Цудоўня» заснавалі ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года краму аштрафавалі і пазбавілі памяшкання. Андрэй Несцяровіч застаецца ў Беларусі, каб развіваць культуру і рамесніцтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025