Навіны

Музыка Ігар Банцэр зноў трапіў у псіхлячэбніцу — праз канфлікт з перавозчыкам FlixBus

Ігар Банцэр 8 чэрвеня ехаў у Гамбург на аўтобусе перавозчыка FlixBus. Па дарозе ў яго здарыўся канфлікт з кіроўцамі, які перарос у бойку з імі і паліцыяй. У выніку музыканта адправілі ў псіхіятрычную бальніцу ў Франкфурце-на-Одэры «з-за псіхозу і наркатычнага ап’янення». Пра сітуацыю музыка праз месяц распавёў на старонцы ў Facebook.

«Месяц таму, 8 чэрвеня, я накіроўваўся ў Гамбург на выставу ANTIRA' 2023. Гэта павінна быць эпічнае падарожжа, поўнае сустрэч са старымі сябрамі і цалкам новых знаёмстваў. Не было ніякіх прыкмет непрыемнасцяў. Але я ведаў, што нешта павінна здарыцца», — напісаў музыка.

ANTIRA'2023 — гэта антырасісцкі футбольны турнір. «Гэта фантастычнае спалучэнне футбола, музыкі, палітычных гутарак і вялікай дэманстрацыі/маршу па вуліцах Гамбурга», — напісалі ў анатацыі фестывалю. Турнір праводзіцца па чарзе то ў Гамбургу, то ў прымаючай краіне раз на два гады.

Са слоў Банцэра, яшчэ на аўтобуснай станцыі ў Варшаве кіроўцы FlixBus злаваліся на яго, бо палічылі, што ён пад кайфам. У аўтобусе на яго крычалі і спрабавалі абразіць. «У той жа час яны ездзілі небяспечна, адзін з кіроўцаў быў такім сонным і вёў так небяспечна, што яму было напляваць на людзей у аўтобусе», — лічыць Ігар.

Пяць паліцэйскіх паклалі на зямлю

Напружанасць узрасла на пашпартным кантролі ў Франкфурце-на-Одэры. Па словах Банцэра, кіроўцам гэта не спадабалася і яны вырашылі «правучыць» яго падчас кароткага прыпынку на аўтобуснай станцыі Франкфурта. Калі ён выйшаў з аўтобуса, каб аднесці смецце ў смеццевую скрыню, кіроўцы «прыкінуліся», што забыліся яго на вуліцы, і пачалі рух.

«Яны ехалі так павольна, што я без праблем дагнаў іх і штурхнуў зачыненыя дзверы з усёй сілы, на якую здольны! Затым аўтобус спыніўся, і адзін з кіроўцаў (самы нахабны) выйшаў з крыкам: «Якога чорта ты робіш?! Ты хочаш разбіць аўтобус?! Я дам табе ўрок добрых манер!»… Хехехех:))) Такім чынам, я ўвязваюся з ім у бойку перад аўтобусам.

Мясцовага паліцэйскага, які спрабаваў спыніць бойку, таксама ўдарылі, але ў канцы прыбыло яшчэ больш паліцэйскіх, якія ўклалі мяне на зямлю ўпяцёх. Медработнікі таксама прыязджаюць. Яны паспрабавалі правесці экспрэс-тэст на наркотыкі, але я зламаў пластыкавую палачку, якую сунулі мне ў рот. Такім чынам, як вы можаце сабе ўявіць, заканчэннем маёй паездкі быў не Гамбург, а… псіхіятрычная бальніца ў Франкфурце-на-Одэры з-за псіхозу і наркатычнага ап’янення :)))))", — распавёў Ігар.

У каментарах пад постам Ігара дзяўчына падзялілася сваім негатыўным вопытам выкарыстання FlixBus. У іх профілі ў Instagram у карыстальнікаў шмат прэтэнзій: адсутнасць рэакцыі на харасмент у аўтобусе, курэнне, спазненне, адсутнасць прыпынкаў для пасажыраў падчас перамяшчэння, хамства.

Падазравалі інтаксікацыю

Са слоў Ігара, аналіз крыві не паказаў прыкмет наркотыкаў. Выхадныя Банцэр правёў у нямецкай псіхіятрычнай лякарні са «смачнай вегетарыянскай ежай». Пасля яго адпусцілі «без адзінага слова прабачэння».

Мяркуючы з выпіскі, якую Банцэр размясціў на старонцы, у яго падазравалі «псіхоз, выкліканы ўжываннем наркотыкаў, і наркатычную інтаксікацыю».

Шпіталізацыя была праведзена «ў сувязі з масавымі агрэсіўнымі паводзінамі з боку старонніх асоб, псіхатычнай сімптаматыкай, у прыватнасці, выкліканым наркотыкамі, псіхозам і наркатычнай інтаксікацыяй». У палаце Банцэр быў дэзарыентаваны і падвяргаў сябе рызыцы з-за ўласнай і старонняй агрэсіўнасці, таму яго ізалявалі. Пасля пачатку лячэння сімптомы зніклі, таму 12 чэрвеня яго выпісалі.

Заключэнне бальніцы. Фота з профіля героя

«Так пацешна і так праўдзіва! Мне падабаецца гэта вось так — жыць сваім жыццём на поўнай хуткасці! Будуць новыя прыгоды :))))))», — напісаў Ігар.

Ігар Банцэр — музыкант гродзенскага стрыт-панк-гурта Mister X. У Гродне займаўся культурнай і грамадскай дзейнасцю. Адбываў паўтара года «хімі «за нібыта хуліганства, якім палічылі танец у стрынгах. Прытрымліваецца антыфашысцкіх і антырасісцкіх поглядаў. Цяпер жыве ў Варшаве.

Чытайце таксама: Палітвязень музыка Ігар Банцэр выйшаў з варшаўскай псіхбальніцы з дыягназам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024