Пазбаўленую ліцэнзіі адвакатку Юлію Юргілевіч пачнуць судзіць 10 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе. Яна праходзіць па адной справе з Паўлам Мажэйкам. Гродзенцаў судзяць па арт. 361 заўв. 4 ч. 2 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Юлію па вяртанні ў Беларусь затрымалі адначасова з Мажэйкам. Абставіны справы адвакаткі не разгалошваліся, як і інфармацыя пра яе стан.
Суддзя — Максім Філатаў, які асудзіў памерлага ў калоніі Вітольда Ашурка і трапіў пад санкцыі ЕС.
Адвакатка юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна Гродна працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Яна абараняла ў судзе Вольгу Верамеенка з крамы «Адметнасць», абвінавачаную па справе аб счэпцы, Андрэя Сакалоўскага па той жа справе, Андрэя Аўсіевіча, якога судзілі за каментар. Амапаўцы адмаўляліся ад іскаў аб кампенсацыі маральнай шкоды пасля яе допыту.
Чытайце таксама: «Хачу паглядзець ім у вочы». Успамінаем крымінальныя справы адвакаткі Юліі Юргілевіч, якую затрымалі ў Гродне