Стрым з калоніі. Фота: grodno.mvd.gov.by
З навучэнцамі Гродзенскага электратэхнічнага каледжа імя Івана Шчаснага правялі стрым з ПК № 11 Ваўкавыска. Са студэнтамі пагаварылі трое зняволеных. Двое з іх адбываюць пакаранне па «наркатычных» артыкулах, яшчэ адзін — за хуліганства.
Па версіі міліцыі, з асуджанымі вялі «адкрыты дыялог», а яны распавядалі свае «няпростыя гісторыі» — як здзейснілі злачынства, пра што шкадуюць.
«Ім няма яшчэ і 30, а лёсы ўжо пайшлі пад адхон. Адзін пазбаўлены волі на 6 гадоў, другі — на цэлых 13», — паведамілі ў міліцыі.
Раней пракуратура выявіла шэраг парушэнняў міліцыі пры працы з судзімымі. У прыватнасці, тыя:
Актывіст з Гродна Станіслаў Цыбінскі, які дапамагаў адбываючым пакаранне і судзімым, быў вымушаны з’ехаць з Беларусі праз пераслед. Яго некалькі разоў збівалі невядомыя. Таксама яго пераследвалі праз удзел у пратэстах.
Чытайце таксама: Гродзенскі актывіст з’ехаў з Беларусі праз пераслед. Ён дапамагаў былым зняволеным
«Вельмі кранулі гэтыя гісторыі, шкада дзецюкоў… Хацелі зарабіць, а страцілі ўсё», — выказваліся студэнты.
Сустрэчу арганізавала ўпраўленне аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гродзенскага аблвыканкама ў канферэнц-зале навучальнай установы. Падобныя стрымы плануюць правесці і ў іншых гродзенскіх каледжах.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…