У Гродне на вуліцы Міцкевіча, 2 адкрылася крама Cheese & Bacon. Там можна набыць крафтавыя сыры з фермерскага малака, а таксама мясныя дэлікатэсы ўласнай вытворчасці. Пра краму ў сторыз свайго Instagram расказала блогерка Анастасія Яроцкая.
Крама размяшчаецца ў падвале будынка на скрыжыванні вуліц Міцкевіча і Мітрапаліта Філарэта. Яе вясной 2023 года адкрыў гродзенскі гумарыст тэатра «Канкан» Аляксандр Лахнюк, які займаецца вытворчасцю мясной прадукцыі пад брэндам «Дон Бекон» (Don Bacon). Таксама там можна набыць вырабы сямейнай сыраварні King of cheese.
У асартыменце «Дон Бекон»: мясныя чыпсы (іх называюць джэркі) з курыцы і свініны, кабаносы розных смакаў, паляндвіца, хатнія каўбаскі, салёная свіная грудзінка. Таксама мясная крама прапануе падарункавыя боксы і нават сертыфікаты. Летам прадаюць ліманат уласнай вытворчасці.
Час працы крамы — штодзённа з 12.00 да 19.00
У міжваенныя часы там таксама была крама
Будынак, дзе размяшчаецца крама, на скрыжыванні вуліц Міцкевіча і Мітрапаліта Філарэта пабудавалі каля 1924 года. У міжваенныя часы там размяшчалася так званая «крама Яблонскага».
Прадукцыю King of cheese можна набыць не толькі на Міцкевіча, 2. Сыры і іншыя фермерскія прадукты ў Гродне прадаюць у прасторы «Фальварак».
Чытайце таксама: