Фота ілюстрацыйнае: pexels.com, Edward Eyer
У Беларусі трэці раз працягнулі забарону на ўвоз некаторых прадуктаў з «несяброўскіх» краін. Пад забаронай засталіся яблыкі, акрамя перыяду з 1 па 31 ліпеня. У спіс дадалі польскае і літоўскае піва і слабаалкагольныя напоі.
Забарона на ўвоз прадуктаў са спісу падоўжаная да 31 снежня 2023 года ўключна. Адпаведны дакумент падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба Савета міністраў.
Забарону на піва з Літвы і Польшчы ў прэс-службе патлумачылі «вытворчасцю аналагічнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь у дастатковых аб’ёмах».
Контрсанкцыі на ўвоз у Беларусь прадуктаў з «несяброўскіх» краін (краіны Еўрасаюза, ЗША, Канада, Нарвегія, Вялікабрытанія) з’явіліся 1 студзеня 2022 года ў адказ на санкцыі Захаду. Пад забарону патрапілі свежае, астуджанае, замарожанае, салёнае, сушанае і вэнджанае мяса, субпрадукты, тлушчы, каўбасы, мука з мяса ці мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя, гародніна, садавіна, арэхі, слодычы, соль. Пазней некаторыя прадукты дазволілі ўвозіць, сярод іх грушы, баклажаны, свежы балгарскі перац, салата-латук, рукала, мангольд, шпінат, хурма, абрыкосы, вішня, чарэшня, нектарыны, слівы.
Пры гэтым для «несяброўскіх» суседзяў Беларусь увяла спрошчаны рэжым бязвізу з 15 красавіка 2022 года — для грамадзян Літвы і грамадзян і неграмадзян Латвіі. З 1 ліпеня 2022 года да іх далучыліся і грамадзяне Польшчы. Бязвіз для прызнаных раней «несяброўскімі» краін працягнулі да 31 снежня 2023 года.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…