Кватэра на вул. Парахавой. Фота: realt.by
У Гродне можна купіць трохпакаёвую кватэру на 130 «квадратаў». Фішка кватэры — гасцёўня з выдзеленай зонай адпачынку: камінам, скуранымі канапамі і ТБ-цэнтрам. У кожным пакоі ёсць гукаізаляцыя.
Кватэра размешчана на 8-м паверсе 12-павярховага дома 2011 года пабудовы на вул. Парахавой.
— Кватэра светлая і сонечная, вельмі прасторная. У кватэры выкананы сучасны, дызайнерскі рамонт з выкарыстаннем якасных матэрыялаў, — сцвярджаюць прадаўцы.
Кухня цалкам абсталяваная і ўкамплектавана ўсім неабходным. Дзіцячы пакой — з мэбляй для сну, вольнага часу і заняткаў. Спальня — з ёмістымі шафамі для захоўвання. Ёсць гардэробная і тры лоджыі.
У кватэры — цёплыя падлогі і прытокавае кандыцыянаванне з сістэмай клімат-кантролю.
На лесвічнай пляцоўцы і ў пад’ездзе — сучасныя сістэмы вентыляцыі, пажаратушэння, кругласутачнае відэаназіранне. Ёсць падземны паркінг з уласным машына-месцам. Акрамя гэтага, развіта транспартнае злучэнне. Побач крамы, дзіцячыя сады, школы, кафэ.
Цана — дагаворная.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру за $ 200 000 побач з КДБ і «Хинкальней»
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…