Навіны

Ліквідуюць аб’яднанне «Смаргонь Франтавая». У арганізацыі захоўвалі гісторыю Першай сусветнай вайны

Грамадскае аб’яднанне «Смаргонь Франтавая» ліквідуюць праз Гродзенскі абласны суд 4 ліпеня. Арганізацыя займалася рэканструкцыяй гісторыі Першай сусветнай вайны. Заснаваў яе бізнэсмэн з Расіі Ігар Паўлаў.

Ісцец — інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Смаргонскага раёна. Адказчыкам па справе выступае Аксана Паўлава, мяркуючы па сацсетках — жонка Ігара. Суддзя — Юрый Карэцкі.

Аднаўленнем ваеннай гісторыі Ігар Паўлаў займаўся з 2010 года. У планах было стварыць у Смаргоні музей пад адкрытым небам з агнявых кропак, назіральных каўпакоў, штабоў. Цэнтрам яе павінна была стаць Залатая горка ў Смаргоні, якую раней ператварылі ў сметнік. Яе разабралі, усталявалі крыжы і аднавілі мінную галерэю. Таксама аднавілі траншэі, у якіх былі салдаты рускай імператарскай арміі. Ініцыявалі ўстаноўку шэрагу помнікаў.

«Залатая горка» — месца падрыву нямецкай батарэі. Яна размяшчалася на вышыні 72,9 метра. Рускія салдаты не маглі яе ўзяць, таму вырашылі зрабіць падкоп і падарваць.

Акрамя гэтага, «Смаргонь Франтавая» праводзіла гістарычныя фестывалі і рэканструкцыі, малебны. Таксама змагаліся з выпадкамі вандалізму і чорнага капальніцтва. Сярод пастоў у суполцы ў Facebook — спроба дыскрэдытацыі пратэстоўцаў.

Ігар Паўлаў нарадзіўся і вырас ён у Расіі і доўгі час жыў у Самары. Яго прадзед удзельнічаў у абароне беларускага горада. Так яму прыйшла ў галаву ідэя стварыць невялікую групу энтузіястаў, якія рэканструююць гісторыю Першай сусветнай вайны, паведамляе Sputnik.by. Спроба краўдфандынгу не ўдалася — Паўлаў рабіў гэта на свае грошы. З 2021 года яго старонка не абнаўляецца.

Арганізацыя ўжо ліквідаваная?

Па дадзеных Адзінага дзяржаўнага рэестра, аб’яднанне знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі з 2019 года — па рашэнні ўласніка.

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025