Супрацьклешчавыя апрацоўкі праходзяць у Гродне з 23 па 28 чэверня. Спецыялісты санстанцыі ўжо апрацавалі Каложскі парк, урочышча Пышкі, парк Жылібера, паведаміў Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Паркі і лясы Гродна нарэшце пачалі апрацоўваць ад кляшчоў. Сёлета іх яшчэ болей!
Клешч. Ілюстраыйнае фота. Крыніца: 72.ru

27−28 чэрвеня апрацаваць ад кляшчоў плануюць сквер на Альшанцы, лясны масіў на вуліцы Волкава, мікрараён Паўднёвы, лясныя масівы на вуліцы Кабяка і Томіна, лесапарк Румлёва і тэрыторыю каля возера Юбілейнага.

Спецыялісты апрацоўваюць не ўсю плошчу, а толькі тэрыторыю каля пешаходных і веласцежак, а таксама спортпляцовак і іншых месцаў для адпачынку. Санстанцыя папярэджвае, што цягам трох дзён пасля апрацоўкі не варта наведваць гэтыя мясціны.

Дзе ў Гродне водзяцца кляшчы

Чэрвень — час найбольшай біялагічнай актыўнасці іксодавых кляшчоў. У Гродне у 2023 годзе іх знайшлі амаль ва ўсіх лясах на ўскраіне горада, а лясы з 14 сельсаветаў Гродзенскага раёна эпідэміёлагі палічылі тэрыторыямі рызыкі. Апрацоўка ад кляшчоў пачаткова планавалася на пачатак чэрвеня, але першая дзяржзакупка не адбылася — і іх пачалі труціць толькі ў канцы месяца.

У Гродне кляшчы водзяцца ў Пышках, Ласосне, Фолюшы, Грандзічах, Баранавічах, Вішняўцы і Альшанцы. У гэтых раёнах, а таксама ў Румлёва і на Юбілейным возеры, кляшчы прысмоктваюцца больш за ўсё.

Чытайце таксама: Дзе ў Гродзенскім раёне часцей за ўсё кусаюць кляшчы і як абараніцца

Колькі людзей ужо захварэлі з-за кляшчоў у 2023 годзе

У 2023 годзе ў Беларусі зарэгістравалі два выпадкі клешчавога энцэфаліту і 200 выпадкаў Лайм-барэліёзу. Падхапіць кляшча можна не толькі на прыродзе, але і ў буйным горадзе. У Мінску на некаторых тэрыяторыях канцэнтрацыя кляшчоў перавышае дапушчальную норму.