Паповіча, 50 у Гродне. Фота: skarbonka.ru
У Гродне запланавана мадэрнізацыя навучальнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вул. Паповіча, 50. Рэканструююць частку памяшканняў першага паверха. Таксама добраўпарадкуюць прылеглую тэрыторыю. Пакуль выбіраюць генеральную падрадную арганізацыю для выканання будаўнічых работ.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы праводзіць конкурс з абмежаваным удзелам.
Агульны кошт закупкі - 8 653 242 рублёў. Большую частку возьмуць з рэспубліканскага бюджэту, частку — са сродкаў заказчыка. Рамонтам будуць займацца з 17 ліпеня 2023 года па 17 студзеня 2024 года.
Пасля перапланіроўкі з’явіцца буфет, гардэроб тэхнічнага персаналу з санвузлом і душавой. Галоўны ўваход будзе даступны для фізічна аслабленых асоб.
Таксама будзе двухсветная актавая зала. Запланаваны санвузел для фізічна аслабленых асоб, санвузлы для навучэнцаў і персаналу, два пакоі асабістай гігіены — з бідэ і гігіенічным душам. Таксама заменяць ліфт, дзверы, вокны, ганка.
Акрамя гэтага, адрамантуюць навесы, дах і сцены, падлогі. Таксама правядуць цеплавую мадэрнізацыю вонкавых сцен і аздобяць сцены. Таксама для лепшага натуральнага асвятлення павялічаць аконныя праёмы.
У рамках мадэрнізацыі купяць больш за 80 адзінак вучэбна-лабараторнага абсталявання, уключаючы мэблю, інтэрактыўную дошку і праекцыйны экран.
Раней паведамлялі, што на Паповіча, 50 перавядуць фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ з вуліцы Урублеўскага. Кіраўніцтва ВНУ прызнавала, што корпус на Урублеўскага — самы запушчаны. Але вінаваціла ў гэтым студэнтаў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…