У Гродне і Гродзенскім раёне да лістапада 2023 года забранаваны ўсе гатэлі і санаторыі. Пра гэта са спасылкай на Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».
Паводле аблспорта ў 2022 годзе Гродзенскую вобласць з адной начоўкай наведала 560 тыс. чалавек.
«У гэтым годзе мы перасягнулі гэтую мяжу. Я думаю, што каля 300 тысяч ужо наведала за першае паўгоддзе, калі не больш, — сказала намесніца кіраўніка аблспорта Таццяна Лідзяева. — Лічбы па экспарце гавораць таксама самі за сябе. 70% тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года. Гэта вельмі вялікі паказчык, мы перасягнем нават дакавідны 2019 год з лёгкасцю, мы яго ўжо перасягнулі».
Ці сапраўды няма месцаў у гатэлях
На сайце па браніраванні жытла ostrovok.ru на выхадныя з 1 па 3 ліпеня можна забраніраваць нумар у «Кронан парк Гатэль». Цана за дзве ночы для двух дарослых — 391 $. У гатэлі VS Design на вуліцы Урыцкага, 23 можна забраніраваць нумар для двух дарослых. Адна ноч з 15 па 16 ліпеня будзе каштаваць 109 $.
У гатэлях «Славія» ці «Апарт гатэль Сямашка» можна знайсці вольныя месцы на жнівень. У верасні можна будзе пераначаваць у гасцініцы «Турыст». Адна ноч з 9 на 10 верасня для двух асобаў - 30 $.
Чытайце таксама: Начлег у Гродне без Booking і Airbnb: як турыстам знайсці кватэру ў Гродне
Як плануюць летам 2023 года прыцягваць турыстаў у Гродна
У Гродзенскай вобласці зараз працуюць над стварэннем новых турыстычных маршрутаў. Адзін з іх — у заказніку Азёры.
Акрамя гэтага, плануюць арганізаваць рэкламный тур у Дзятлава і Воранава. Таксама ва ўпраўленні спорту і турызму робяць стаўку на Навагрудак, Ліду і Ваўкавыск. Асобную ўвагу надаюць Аўгустоўскаму каналу.
Чытайце таксама: