У Гродне на вуліцы Цітова, 9 прапануюць арандаваць падвал. Раней у ім размяшчаўся бар RockStar. Аб’яву размясцілі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.
Плошча памяшкання — амаль 230 кв.м. У падвале ёсць водазабеспячэнне, электрычнасць, санвузел. Уладальнік падвала — адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Гродна.
Новага ўладальніка памяшкання плануюць знайсці праз аўкцыён. Дата аўкцыёна пакуль невядома. Паводле «Вячэрняга Гродна» цана за арэнду памяшкання ў месяц каля 600 рублёў без уліку камунальных аплат.
Што раней там было
Раней тут размяшчаўся бар «Андэграўнд». У 2016 годзе на яго месцы адкрылі новую ўстанову — бар RockStar. Там адбываліся канцэрты музыкаў-пачаткоўцаў, а таксама выступалі вопытныя выканаўцы. У RockStar выступалі беларускія гурты «Петля Пристрастия», «Разбітае Сэрца Пацана», а таксама гродзенскія Mister X, Messed Up, The Goonzz.
Чытайце таксама: