Комплекс водазабора "Пышкі". Крыніца: au.nca.by
Амаль насупраць «Прывалу» прадаюць прамысловы водазабор «Пышкі». Там хочуць зрабіць санаторый ці турыстычный аб’ект. Комплекс каля веласцежкі прадаюць разам з часткай леса.
Водазабор месціцца ў досыць прахадным месцы: паміж Нёманам і велашляхам уздоўж ракі у Пышках, каля паварота веласцежкі у кірунку БЛК.
Комплекс будынкаў дазволена рэканструяваць пад лячэбна-аздараўленчы, курортна-рэкрэацыйны або турыстычны аб’ект.
У комплекс уваходзяць:
У кошт аб’екта таксама ўваходзяць 57 соснаў і 19 дубоў.
Да нядаўняга часу на тэрыторыі здавалі памяшканні пад майстэрні, піша канал Urban Hrodna. Зараз будынак належыць «Гродзенскаму цэнтру нерухомасці». Паводле апісання аўкцыёна, зараз там няма вадаправоду, электрычнасці, ацяплення і іншых камунікацый.
Плошча надзела — 0,6489 га. Ён цалкам уваходзіць у прыбярэжную зону і зону санітарнай аховы крыніцы пітнога водазабеспячэння.
Пачатковы кошт будынка і права арэнды зямлі на 50 гадоў - 283 409,88 руб. ($ 95 тыс.). Аўкцыён пройдзе 20 ліпеня.
Чытайце таксама: У Гродне прадаюць недабудаваны цэнтр «Маяк»: там хацелі адкрыць кафэ на трубе вышынёй 30 метраў
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…