Амаль насупраць “Прывалу” прадаюць прамысловы водазабор “Пышкі”. Там хочуць зрабіць санаторый ці турыстычный аб’ект. Комплекс каля веласцежкі прадаюць разам з часткай леса.
Водазабор месціцца ў досыць прахадным месцы: паміж Нёманам і велашляхам уздоўж ракі у Пышках, каля паварота веласцежкі у кірунку БЛК.
Комплекс будынкаў дазволена рэканструяваць пад лячэбна-аздараўленчы, курортна-рэкрэацыйны або турыстычны аб’ект.
У комплекс уваходзяць:
- асноўны цагляны аднапавярховы будынак (1975 г.п.), плошча – 659,4 кв.м,
- бетонны адстойнік – 299 кв.м,
- прыбудова з цэглы,
- дашчаная веранда з жалезным дахам,
- металічны навес на слупах – 15 кв.м,
- дашчаны склад – 13 кв.м,
- цагляны аднапавярховы гідравузел – 19,3 кв.м,
- навес для машын з цаглянымі сценамі і аглядальнай ямінай – 87,5 кв.м,
- цагляны туалет,
- бетонная студня глыбінёй 7,8 м, агароджа з брамай, цэментна-бетонная сцежка, асфальтабетонная пляцоўка ў 10,3 кв.м, вадаправодная сетка падымання вады з Нёмана са сталёвых трубаў, падземнае збудаванне пад ўстаноўку прыбораў уліку вады (4,4х3,7 м), кабельная лінія 6 кВ.
У кошт аб’екта таксама ўваходзяць 57 соснаў і 19 дубоў.
Да нядаўняга часу на тэрыторыі здавалі памяшканні пад майстэрні, піша канал Urban Hrodna. Зараз будынак належыць “Гродзенскаму цэнтру нерухомасці”. Паводле апісання аўкцыёна, зараз там няма вадаправоду, электрычнасці, ацяплення і іншых камунікацый.
Плошча надзела – 0,6489 га. Ён цалкам уваходзіць у прыбярэжную зону і зону санітарнай аховы крыніцы пітнога водазабеспячэння.
Пачатковы кошт будынка і права арэнды зямлі на 50 гадоў – 283 409,88 руб. ($95 тыс.). Аўкцыён пройдзе 20 ліпеня.
Чытайце таксама: У Гродне прадаюць недабудаваны цэнтр «Маяк»: там хацелі адкрыць кафэ на трубе вышынёй 30 метраў









