Затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана, якога вызвалілі па амністыі. На «Лідаграпраммаш» прайшлі чысткі, на «Ваўкавыскім мясакамбінаце» — працаваў ГУБАЗіК. Беларусаў папярэджваюць пра «вярбоўку» з дапамогай жыровак. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 12 па 18 чэрвеня.
10-ы клас прававой накіраванасці ствараецца ў СШ № 4 Ліды, паведамляе БЕЛТА. У ім плануецца паглыблена вывучаць грамадазнаўства і замежную мову (нямецкая, англійская).
Для школьнікаў арганізуюць выступленні супрацоўнікаў, экскурсіі. Раскажуць аб расследаванні розных катэгорый крымінальных спраў, схемах і хітрыках зламыснікаў. Асаблівая ўвага будзе нададзена парадку і ўмовам паступлення ў ВНУ юрыдычнага профілю.
Прымаць будуць па конкурсе на падставе атэстацыі па грамадазнаўстве і замежнай мове за дзявяты клас і сярэдняга бала.
Яго вызвалілі па амністыі ў траўні. Яго затрымалі 16 чэрвеня на працоўным месцы і будуць утрымліваць трое сутак у ІЧУ. Артыкул, паводле якога затрымалі былога палітвязня, удакладняецца, паведамляе «Вясна».
На мінулым тыдні на ААТ «Лідаграпраммаш» прайшла чыстка. Рабочых выклікалі на размову і пыталіся, за каго яны галасавалі на выбарах, чаму паставілі подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата, як ставяцца да вайны, дзе чытаюць навіны. Некалькі чалавек пасля размовы былі звольненыя, паведамляе Telegram-канал «Голас гордага Гедыміна — Ліда».
«Правяралі тэлефоны і даведваліся, за каго галасаваў на выбарах, ці падтрымліваеш дзейную ўладу. Пяць чалавек „тэст“ не прайшлі і былі затрыманыя. Мала таго, што на самім прадпрыемстве перапрацоўкі і недаплата, дык цяпер такое», — казаў чытач «Белсат».
На сёння дакладна невядома, дзе яна цяпер працуе. Аднак яе муж Сяргей Карчэўскі, які па словах былых палітвязняў заўважаны ў гвалце над іншымі палітвязнямі і можа мець дачыненне да смерці Ашурка, усё яшчэ служыць у шклоўскай калоніі ў якасці начальніка рэжымнай часткі, піша «Наша Ніва».
У Варшаве 12 чэрвеня адбылася 23 цырымонія ўзнагароджання майстроў сацыяльнай праграмы польскай мовы. Залатыя лаўры Акадэміі майстроў польскай мовы атрымалі палітвязень Анджэй Пачобут і польскі актор Кшыштаф Глобіш, піша «Белсат».
Праграма Акадэміі майстроў польскай мовы — гэта агульнапольская кампанія, у якой узяць удзел можа кожны грамадзянін краіны. Лаўрэатаў выбіраюць па народным галасаванні. Палітвязень Анджэй Пачобут набраў найбольшую колькасць галасоў.
У Гродзенскім абласным судзе 12 чэрвеня вынеслі прысуд актывісту прафсаюзнай арганізацыі БНП на ТАА «Гродна Азот» Максіму Сеніку. Палітвязня абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў КК: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361−4 і ч. 1 арт. 361−2), паведамляе «Вясна».
Судовы працэс пачаўся 5 чэрвеня, яго вёў суддзя Мікалай Рачынскі. Абвінавачванне запытала для Максіма Сеніка пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры з паловай гады. Суд крыху паменшыў прапанову абвінавачвання і прысудзіў Сеніку пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму тэрмінам на чатыры гады.
Раней Міжнародная канферэнцыя працы прыняла рэзалюцыю па Беларусі. У рэзалюцыі адзначаецца неабходнасць неадкладнага зняцця ўсіх абвінавачванняў і вызвалення прафсаюзных лідараў і актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў. Таксама ад беларускіх уладаў патрабуецца ўнясенне паправак у заканадаўства, якія гарантуюць абарону работнікаў ад любых формаў дыскрымінацыі за ўдзел у мірных забастоўках у абарону сваіх прафесійных і эканамічных інтарэсаў.
«Прынятае рашэнне МАП кажа толькі аб адным: арганізацыя перастае быць той арганізацыяй, якая, перш за ўсё, павінна стаяць на абароне інтарэсаў працоўных. На канферэнцыі мы бачым, што цынізм проста зашкальвае», — заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
12 чэрвеня 35 гадоў споўнілася жыхару Астраўца, палітвязню Артуру Жвірыдоўскаму. У дадзены момант ён адбывае пакаранне ў тры гады пазбаўлення волі па арт. 339 КК «Хуліганства» і 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімваламі».
Паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, у бабруйскай ВК-2, дзе ўтрымліваецца Жвірыдоўскі, на яго аказваецца ціск. У прыватнасці, пачынаючы са студзеня ён прабыў у штрафным ізалятары 50 сутак. 12 чэрвеня, у дзень яго нараджэння, адміністрацыя калоніі зноў выпісала яму 20 сутак у ШІЗА.
Гэта заўважыў Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
«Спецслужбы замежных дзяржаў робяць спробы вярбоўкі беларускіх грамадзян для атрымання разведвальнай інфармацыі, здзяйснення дыверсій і тэрактаў.
З гэтай мэтай да вас могуць звярнуцца праз сацыяльныя сеткі і мэсэнджары з прапановай:
1) перавесці далейшае зносіны ў закрыты фармат (выкарыстоўваць сакрэтныя чаты, незнаёмыя мэсанджары, падазроныя праграмы);
2) паведаміць звесткі аб вашым асяроддзі, біяграфічных дадзеных, прафесіі, кантактах;
3) выканаць «нязначныя» просьбы: набыць сім-карту, зняць кватэру, забраць або адправіць пасылку, перадаць тыя ці іншыя прадметы;
4) даць інфармацыю аб становішчы ў Беларусі, дзейнасці сілавых структур, органаў улады і кіравання;
5) атрымаць дадатковы заробак нестандартнымі спосабамі".
У судзе Ленінскага раёна Гродна 12 траўня асудзілі мясцовага жыхара, абвінаваціўшы яго ў «пікетаванні». Згодна з пратаколам, «падчас правядзення святочнага мерапрыемства да Дня Перамогі ён правёў несанкцыянаванае пікетаванне — выкрыкваў лозунг „Слава Украіне“, выказваючы пратэст супраць падзей, якія адбываюцца ва Украіне». За гэта мужчыну затрымалі супрацоўнікі АМАПу проста падчас мерапрыемства 9 траўня.
Суд прызначыў яму 7 дзён арышту, паведамляе «Вясна».
Суд Ленінскага раёна Гродна 2 траўня асудзіў гродзенца паводле двух адміністрацыйных пратаколаў: арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арт.24.54 КаАП (незаконныя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь), паведамляе «Вясна».
У канцы красавіка ў Гродне ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па футболе адбыўся матч паміж мясцовым «Нёманам» і мінскім «Дынама». Згодна з пратаколам, «пры афіцыйным выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь мужчына слухаў яго, седзячы ў крэсле».
Акрамя гэтага, у яго тэлефоне знайшлі падпіскі ў Instagram на «экстрэмісцкія» старонкі.
У выніку заўзятара пакаралі штрафам у памеры 1 480 рублёў (40 базавых велічынь).
Мацюта Кірыл Уладзіміравіч (арт. 293 КК), Янюк Вячаслаў Аляксеевіч (арт.293 КК), Мекека Міхаіл Валянцінавіч (арт. 130 КК) з Гродзенскай вобласці папоўнілі спіс «тэрарыстаў» 12 чэрвеня.
Протаіерэя Аляксандра Велісейчыка вызвалілі ад пасады благачыннага Гродзенскай гарадской царкоўнай акругі згодна з пададзеным ім прашэннем. Яму зладзілі цкаванне ў праўладных каналах.
У Гродне судзяць Дзяніса Уладзіміравіча Грычыка. Пасяджэнне паводле арт. 430 ч. 3 КК «Атрыманне хабару» пачнецца 16 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна. Верагодна, гэта былы кіраўнік «Гродна Азот».
Гродзенская праўладная актывістка Вольга Бондарава, кажа, што кіраўнік абласной міліцыі высунуў супраць яе галаслоўныя абвінавачанні. Яна запатрабавала ад кіраўніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрыя Разянкова прад’явіць ёй афіцыйныя абвінавачанні.
Грамадзянін Польшчы распавёў пра сваю чатырохдзённую паездку ў Беларусь у групе Zwiedzaj Białoruś у Facebook. На беларускай мяжы яго падвергнулі допыту і праверцы тэлефона. Пры гэтым у краіне яму спадабалася: мужчына пахваліў чысціню, экспазіцыю музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і шашлычныя на Савецкай плошчы ў Гродне. У каментарах да паста яму параілі з’ездзіць у Паўночную Карэю. Яшчэ некалькі палякаў пацвердзілі, што іх таксама апытвалі на мяжы.
Беларусы працягваюць дзяліцца ў чатах інфармацыяй, як іх дапытвалі пры перасячэнні мяжы. На мінулым тыдні іх чакалі гутаркі аб пратэстах і праверкі тэлефонаў. Асабісты аўтамабіль адпраўлялі на рэнтген. Асаблівую цікавасць выклікаюць людзі з гуманітарнай візай і відам на жыхарства ў іншых краінах. Акрамя таго, на гутаркі клічуць украінцаў.
У Гродзенскім абласным судзе 23 чэрвеня пройдзе пасяджэнне аб прымусе да прызначэння ліквідатара грамадскага аб’яднання. Гаворка ідзе пра футбольны клуб «Ашмяны», які спрабуюць ліквідаваць ужо паўтара года.
Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці 16 чэрвеня вырашыла, што ў Аляксандра Бірылава «недастатковая кваліфікацыя». Раней на працягу 1,5 гадоў Бірылаў тры разы атрымліваў адтэрміноўку атэстацыі нібыта з-за таго, што ён «не поўнасцю адпавядае патрабаванням заканадаўства» і паказаў «недастатковы ўзровень ведаў заканадаўства».
У Гродзенскай вобласці затрымалі не менш за чатыры чалавекі. Пра затрыманні зрабілі справаздачу сілавікі. Людзей затрымлівалі ў кватэрах, у іх аўтамабілях і каля суда. Сярод затрыманых — лідчанін, жыхар Гродзенскага раёна, індывідуальны прадпрымальнік у Гродзенскім раёне і галоўны спецыяліст інжынернай арганізацыі.
Таксама на тыдні затрымалі жыхара Ваўкавыска за ўступленне ў чат-бот «План «Перамога» і распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі. Акрамя гэтага, сілавікі паведамілі, што ён рабіў фота перамяшчэння вайскоўцаў, якія адпраўляў выданням, прызнаным «экстрэмістамі».
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…