Навіны

У Калбасіно збудуюць новы квартал. Мусіла быць школа, але выявілася — надта дорага

Новы квартал у Калбасіно збудуюць замест вытворчай базы. Зараз яе размяшчэнне не адпавядае санітарным нормам. Паводле Генплана Гродна на гэтым месцы мусілі збудаваць школу. Але выявілася, што знос базы пацягне зашмат сродкаў з бюджэту — і гарадскія ўлады палічылі будоўлю школы «нерэальнай». Генплан хочуць змяніць, а школу адкрыць у іншым месцы. Хутка пачнецца грамадскае абмеркаванне праекта.

Квартал будзе складацца з пяці жылых дамоў зменнай паверхавасці. На дэталі праекта звярнуў увагу канал Urban Hrodna.

Апісанне квартала

У паўднёва-ўсходняй частцы плануюць чатыры дамы сярэдняй паверхавасці (3−4-5 паверхаў) са скатнымі дахамі. Такім чынам хочуць стварыць мяккі пераход паміж гмахамі і суседняй сядзібнай забудовай.

З заходняга боку хочуць паставіць шматпавярховы (5−7-9 паверхаў) дом. Ён мусіць кампазіцыйна ўвязаць новую забудову з існуючай забудовай м-на Калбасіно.

Дзве зялёныя зоны, якія размешчаны зараз у паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках ўчастка, захаваюць і добраўпарадкуюць.

Заезды плануюць арганізаваць з боку вуліцы Прафсаюзнай і завулка Калбасінскі. Транзітнага праезду не будзе. Парковачныя месцы вынесеныя з двароў на знешні перыметр з паўночнага і ўсходняга бакоў.

Агулам у квартале будзе 260 кватэр. Іх агульная плошча складзе 18 тыс. кв.м. Колькасць насельніцтва (з разліку 26,6 кв.м/чал.) — 680 чалавек.

Праект новага квартала. Крыніца: Urban Hrodna
Панарама забудовы з боку вул. Суворава. Крыніца: Urban Hrodna

На гэтым месцы планавалася школа

Квартал хочуць збудаваць на месцы вытворчай базы Гроднабурвод (завулак Каўбасінскі, 3), якая зараз належыць «Спецмантажбуд-178». База не адпавядала нарматывам па санитарных зонах ад жытла. Плошча зямельнага ўчастка базы — 4 га.

Паводле зацверджанага Генплана, на месцы базы мусіла з’явіцца ўстанова адукацыі. Але гарадскія ўлады палічылі будоўлю за бюджэтны кошт нерэальнай: толькі кампенсацыя зносу складзе 32 млн руб. Таму прапануюць змяніць прызначэнне ўчастка ў Генплане.

План новага кварталаі мікрараёна Калбасіно. Крыніца: Urban Hrodna
Аксанаметрыя забудовы. Крыніца: Urban Hrodna
Новы квартал — справа. Школа будзе ў іншым месцы замест існага аб’екта. Крыніца: Urban Hrodna

Сярэднюю школу на 710 месцаў хочуць збудаваць на прылеглым участку з поўдня на месцы былой пачатковай школы. Туды пойдуць дзеці з сядзібнай забудовы, мікрараёна і новага квартала. Спатрэбіцца ўчастак у 2,5 га.

У дзіцячы садок на 390 месцаў для мікрараёна, новага квартала і прыватнага сектара плануюць змясціць каля ўжо збудаваных гмахаў Калбасіно (згодна з Генпланам). Спатрэбіцца ўчастак плошчай 1,2 га.

Аб’екты сацыяльнага абслугоўвання хочуць размясціць у цэнтральных секцыях шматпавярховага жылога дома і на ўездзе ў жылую групу з зав. Калбасінскі.

Грамадскае абмеркаване

Грамадскія абімеркаванні пройдуць з 23 чэрвеня па 7 ліпеня. Прапаноўвы і заўвагі прымае:

  • Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230 023, Гродна // gorisp@gorod.grodno.by),
  • Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023, Гродна // arhitektura@gorod.grodno.by),
  • можна пакінуць запіс у часопісе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі ва ўпраўленні архітэктуры.

Паглядзець на праект можна з 23 чэрвеня па 7 ліпеня (8:00—17:00, панядзелак-пятніца) у вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва.

Прэзентацыя пройдзе 29 чэрвеня, а 15.00 ва упраўленні архітэктуры, на 1 паверсе, у каб. 1.

І замоўца, і аўтар праекта — «Гроднажылбуд».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024