Навіны

У Гродне за хабар судзяць начальніка «Гродна Азот»

У Гродне судзяць Дзяніса Уладзіміравіча Грычыка. Пасяджэнне паводле арт. 430 ч. 3 КК «Атрыманне хабару» пачнецца 16 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна. Верагодна, гэта былы кіраўнік «Гродна Азот».

Судзіць яго будзе Віталь Лабоцкі. Абставіны справы невядомыя.

Дадзеныя Дзяніса Грычыка супадаюць са звесткамі аднаго з начальнікаў ААТ «Гродна Азот». Пра яго затрыманне ў 2022 годзе пісала charter97.org.

«У суботу, 14 траўня, у заводакіраўніцтве прадпрыемства прайшлі ператрусы і затрыманне за атрыманне хабару начальніка сектара дапаможных матэрыялаў і сродкаў абароны Дзяніса Уладзіміравіча Грычыка. Чакалася, што расследаванне працягнецца і выйдуць на ўсе карупцыйныя схемы, якія дзейнічаюць на прадпрыемстве, паколькі Грычык, відавочна, не ключавая фігура гэтай справы. Але гэтага не здарылася. Хутчэй за ўсё, Ляшэнка, ратуючы сваю шкуру, прадаў «пешку», — напісала charter97.org.

Тое ж пра сябе Дзяніс Грычык напісаў у LinkedIn — ён з’яўляўся намеснікам начальніка на прадпрыемстве з 2012 года. На сайце дзяржзакупак за 2015 год Грычык пазначаны як «эканаміст» і кантактная асоба.

Дзянісу Грычыку 47 гадоў. Ён жанаты.

Чытайце таксама: У Гродне былога сілавіка судзяць за разгалашэнне таямніцы. Ён ужо судзіўся за сваё звальненне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025