Аляксандр Велісейчык. Фота: Гродзенская епархія
Протаіерэя Аляксандра Велісейчыка вызвалілі ад пасады благачыннага Гродзенскай гарадской царкоўнай акругі згодна з пададзеным ім прашэннем. Яму зладзілі цкаванне ў праўладных каналах.
Благачынны — святар, які ўзначальвае благачынніцкую акругу (на іх дзеліцца епархія). Гэта адміністратар, які дапамагае епіскапу кіраваць епархіяй.
Аляксандр застаўся настаяцелем прыхода храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ў Гродне (Уладзімірская царква на Перамогі, 5, каля шклозавода). Пра гэта 14 чэрвеня 2023 года выдаў указ архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній.
Аляксандру Велісейчыку 49 гадоў. Вучыўся ў Варшаўскай хрысціянскай тэалагічнай акадэміі. Служыць настаяцелем у храме святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра Гродна.
У блізкім да сілавікоў Telegram-канале «Гродненские сливы» Велісейчыку з 2019 года прысвяцілі не менш за пяць пастоў. Яго папракалі ў лаяльнасці прадэмакратычнаму архіепіскапу Арцемію і казалі аб махлярстве.
Рэдакцыя Hrodna.life пісала пра розныя выпадкі пераследу святароў — ад пераводу ў іншыя прыходы да затрымання.
Чытайце таксама: Мітрапаліт Веніямін у Гродне: «Ніякіх подпісаў не збіраць!»
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…